Официально

Формула чысціні

лунинНавядзенне парадку на зямлі было і застаецца справай як органаў дзяржаўнага кіравання, так і ўсяго насельніцтва.

Добраўпарадкаванне — не толькі барацьба са смеццем, уборка тэрыторый, але і цэлы комплекс мерапрыемстваў па стварэнню ўмоў для жыццядзейнасці чалавека. А гэта — стан дарог, крыніц водазабеспячэння, міні-палігонаў для збору камунальных бытавых адходаў, могілак, усіх аб’ектаў інфраструктуры і прылягаючых тэрыторый, забеспячэнне вулічнага асвятлення. Менавіта на гэта звярталі ўвагу члены рабочай групы, пабываўшы ў Лунінскім сельсавеце.

Пад кіраўніцтвам старшыні райсавета Віктара Рафаловіча і пры ўдзеле намесніка старшыні райвыканкама Руслана Хоміча кіраўнікі службаў раёна, прадпрыемстваў і арганізацый наведалі фермы, мехдвары СВК “Хваецкае”, “Лунінскі”, Палескай станцыі, філіяла “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод”. Асноўныя заўвагі, якія былі выяўлены ў ходзе рэйда, датычылі дагледжанасці і афармлення кветнікаў, непафарбаваных элементаў добраўпарадкавання, сям-там патрабуецца замена дзвярэй і аконных рам, ямкавы рамонт. У некаторыя месцы кіраўнікі прадпрыемстваў даўно не заглядвалі. Сведчаннем таму — дрэўцы на дахах асобных пабудоў. Няпростая сітуацыя на міні-палігоне ў Палескім, дзе смецце, здаецца, падпірае неба. Ва ўсякім разе, да правадоў — рукой падаць. Ды і на іншыя сметнікі не лішнім было б часцей накіроўваць бульдозер.

Да 20 ліпеня выяўленыя недахопы трэба ўхіліць.

А яшчэ кожнаму з нас варта памятаць, што падтрымліванне належнага выгляду населеных пунктаў — не разавая акцыя, а паўсядзённая сістэматычная работа, карпатлівы і працаёмкі працэс. І толькі сумеснымі намаганнямі можна зрабіць жыццё больш камфортным і ўтульным, а наш раён — больш прывабным і сучасным. А для гэтага трэба проста быць гаспадарамі на зямлі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть