Галоўнае — пацвердзіць асобу
Официально

Галоўнае — пацвердзіць асобу

фонд соцзащитыЗ 1 сакавіка ўступіла ў сілу Пастанова “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку пацвярджэння асобы грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія не маюць документа, што засведчвае асобу, для мэт пенсійнага забеспячэння”.

Да нядаўняга часу пры звароце за назначэннем пенсіі для пацвярджэння асобы чалавек павінен быў прад’явіць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Аднак такі дакумент ёсць не ва ўсіх грамадзян нашай краіны: нехта адмовіўся яго атрымаць па рэлігійных, нехта — па іншых матывах. Гэта не дазваляла ім рэалізаваць права на дзяржаўнае пенсійнае забеспячэнне.

Пастановай прадугледжана, што для пенсійнага забеспячэння ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне асоба грамадзяніна Беларусі, які не мае пашпарту, пацвярджаецца заключэннем, што выдаецца органам унутраных спраў. Для гэтага неабходна прадаставіць у орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы рэгістрацыі або па месцы фактычнага жыхарства заяву аб пацвярджэнні асобы па ўстаноўленай форме, пасведчанне аб нараджэнні, дзесяць аднолькавых каляровых фотаздымкаў (40×50 мм), адпавядаючых узросту, іншыя дакументы, якія, на думку грамадзяніна, могуць быць выкарыстаны для пацвярджэння яго асобы.

На падставе гэтых дакументаў органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне фарміруецца запыт у орган унутраных спраў, які павінен вынесці адпаведнае заключэнне на працягу месяца з моманту паступлення запыту. Як толькі асоба грамадзяніна будзе пацверджана, ён можа пісаць заяву і падаваць неабходныя дакументы для прызначэння пенсіі.

Выплата пенсіі будзе ажыццяўляцца паштовым аддзяленнем па месцы фактычнага жыхарства грамадзяніна на падставе даручэння на выплату пенсіі органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Другі экземпляр гэтага дакумента грамадзянін будзе прад’яўляць пры атрыманні пенсіі. У выпадку страты яго, або закрыцця ці змены назвы паштовага аддзялення, перамены месца жыхарства грамадзянін павінен будзе звярнуцца ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне за новым даручэннем.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваныя на тэрыторыі Лунінецкага раёна, якія не маюць пашпарта па прычыне адмовы яго атрымання і не рэалізаваўшыя ў сувязі з гэтым права на пенсійнае забеспячэнне, могуць звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама на адрас: г. Лунінец, вул. Чырвоная, 1 з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00. Пры сабе неабходна мець пералічаныя дакументы.

Ірына СЕМЯНЧЭНКА,
начальнік упраўлення па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть