Официально

Галоўнае — бяспека людзей

РайисполкомАб выніках работы раённага звяна Брэсцкай тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый у 2014 годзе і задачах на 2015-ты гаварыў на пасяджэнні райвыканкама начальнік РАНС Мікалай Арашкевіч.

Ён акрэсліў сітуацыю з пажарамі і нанесены імі ўрон — больш як 4 мільярды рублёў. У агні загінулі летась 10 чалавек. Рост гібелі людзей адбыўся на тэрыторыі Бастынскага сельсавета і Мікашэвіцкага гарсавета. Прычынай трагедый у большасці выпадкаў стала неасцярожнае абыходжанне з агнём і гарэлка: 9 з 10-ці загінуўшых былі ў стане алкагольнага ап’янення.

Звярнуў увагу выступаючы і на так званыя экалагічныя пажары — тыя, што адбываюцца ў лясах і на тарфяніках. Як правіла, на барацьбу з імі выходзяць усім мірам. Змагацца са стыхіяй вогнеборцам дапамагаюць арганізацыі і гаспадаркі. Аднак сітуацыя такая не ўсюды. На працягу апошніх год практычна не аказваюць выратавальнікам падтрымкі тэхнікай і палівам СП “Аграграніт” і СВК “Новае Палессе”. Трэба спадзявацца, што пасля сур’ёзнай размовы на пасяджэнні райвыканкама псіхалогія кіраўнікоў гэтых гаспадарак кардынальна зменіцца.

Старшыня райвыканкама В.М. Агіевіч асаблівую ўвагу звярнуў на тое, што сёлета рашэннем аблвыканкама забаронены палы на тэрыторыі вобласці, а значыць, і нашага раёна. Пакаранні парушальнікаў чакаюць самыя строгія.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть