Официально

«І будуць зелянець алеі!»

У гэтым упэўнены старшыня Лунінскага сельвыканкама Аляксандр Якавец, пад кіраўніцтвам якога на мінулым тыдні прайшло чарговае пасяджэнне сельвыканкама. Яго ўдзельнікі разгледзелі некалькі пытанняў, але найбольш актуальным стала добраўпарадкаванне населеных пунктаў, аб’ектаў вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння.

– У план работы на гэты год унеслі больш як 50 пунктаў, – разказвае Аляксандр Міхайлавіч. – Трэба спадзявацца, што ўсе іх абавязкова выканаем. А пакуль стараемся на замацаванай тэрыторыі  падтрымліваць належны санітарны парадак. Вялікую работу правялі летась. Так, у нас адбыліся месячнік па добраўпарадкаванню і два суботнікі. Па меры неабходнасці падкошвалі траву ўздоўж аўтамабільных дарог, а вось дзікія хмызнякі каля трасы Р-8 высякалі супрацоўнікі ДЭУ-26. Прадстаўнікі лясгаса прарэдзілі дрэвы і правялі саначыстку ў лесапаласе. За парадак на тэрыторыях каля газаразмеркавальнікаў, трансфарматарных падстанцый і ў ахоўных зонах ліній электраперадачы адказваюць спецыялісты адпаведна раёна газавага забеспячэння і электрасетак.

5 міні-палігонаў знахо-дзяцца ў здавальняючым стане. Нараканняў на іх абслугоўванне не паступала. Задавольвае вяскоўцаў і сістэма вывазу цвёрдых бытавых адходаў. Два разы ў тыдзень спецыялізаваныя машыны ажыццяўляюць збор смецця ў Дубаўцы, Луніне (па вуліцах Іркуцка-Пінскай дывізіі, Савецкай і Сялянскай), а з лістапада 2015-га – у Вульцы 1.

Пэўную заклапочанасць выклікае стан дарог. Па сельсавету іх працягласць складае 64 кіламетры, 48,4 кіламетра – маюць асфальтаванае пакрыццё. Ямкавага рамонту патрабуюць вуліцы Палявая, Школьная, Новая, частка Савецкай у Лобчы, Садовая, Зялёная, Лугавая – у Луніне, Савецкая, праспект Маладзёжны – у Дубаўцы. Некаторыя дарогі з гравійным і пясчаным пакрыццём летась удалося прагрэйдзіраваць, падсыпаць адсевам і шчэбенем.

Але безумоўную прыгажосць роднаму краю надаюць зялёныя наса-джэнні. Новыя дрэўцы паявіліся ў гонар 70-гадовага юбілею Вялікай Перамогі ў скверы ў Лобчы, а таксама ў Вульцы 1 і Луніне. Прыемна, што актыўны ўдзел заўсёды прымаюць калектывы ўстаноў адукацыі. Калі ўжо ўзгадалі адметную майскую дату, то трэба адзначыць, што да яе правялі касметычны рамонт усіх помнікаў і абеліскаў. Не пакі-даем без увагі могілкі. Пафарбавалі агароджу вакол іх у Луніне і Палескім, часткова – у Лобчы. У Вульцы 1 яна цалкам патрабуе замены. Рамонт яе пачалі, устанавілі новыя вароты. Работу будзем працягваць. Ёсць дамоўленасць з кіраўніцтвам СВК “Хваецкае”, каб сумесна давесці ўсё да ладу, але заклікаю землякоў, каб і яны далучыліся да ўдзелу ў агульнай справе.

На жаль, не ўсе людзі разумеюць, што трэба наводзіць парадак на зямлі. З пачатку года за парушэнне правілаў санітарнага стану домаўладанняў выдалі 6 прадпісанняў, а ўсяго летась – 292, склалі 3 пратаколы.

Шмат у нас пустуючых дамоў. Такіх, па стану на 10.03.2016 г., налічвалася 313. У Лобчы і Дубаўцы рэкультывавалі 6 зямельных участкаў. Звычайна іх размяркоўваем грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў ці для вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі.

Мінулым летам работа сельсавета была падвергнута крытыцы з боку раённых улад. З таго часу практычна ўсе недахопы выправілі. Застаецца ўстанавіць элементы гарызантальнага і вертыкальнага добраўпарадкавання, малыя архітэктурныя формы. У бліжэйшы час будуць выкананы і некаторыя іншыя даручэнні. Так, райспажыўтаварыства абавязалі адрамантаваць пад’езд да службовага ўваходу ў харчовы магазін №1 у Луніне, прадпрыемства меліярацыйных сістэм і Лунінецкае ДРБУ-101 – прывесці ў належны выгляд уязны мост у Дубаўцы і праспект Мала-дзёжны, ДЭУ-26 – абсталяваць аўтобусныя прыпынкі ў Лобчы і Луніне. Выкананне ўсіх даручэнняў будзем строга кантраляваць.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть