Официально

ІДЭОЛАГ – ГАЛОЎНЫ ЧАЛАВЕК У КАЛЕКТЫВЕ

Наўрад ці варта аспрэчваць гэтую ісціну, калі мець на ўвазе, што сёння менавіта ідэалагічныя работнікі бяруць на сябе няпростую задачу давесці да кожнага чалавека спадзяванні не толькі кіраўніка аднаго асобна ўзятага калектыву, але і дзяржавы ў цэлым.

Па запэўніванню начальніка аддзела ідэалагічнай работы Анатоля Захаркевіча, у ідэалагічны актыў раёна ўваходзяць адукаваныя і здольныя людзі, якім падсілу выкананне адказных задач па правядзенню стваральнай ідэйна-выхаваўчай работы. Дастаткова сказаць, што з 99 ідэолагаў 90 маюць вышэйшую адукацыю. Аднак не ўсюды справа абстаіць гладка. Па сёння застаюцца вакантнымі пасады намесніка кіраўніка па ідэалагічнай рабоце на РУВП “Палессеэлектрамаш” і КУП “Рамонтна-механічны завод”. У СВК “Рэдзігераўскі”, “Дзятлавіцкі” і “Чучавічы” назначаны адказныя за правядзенне ідэалагічнай работы, хаця штатным раскладам прадугледжана пасада намесніка старшыні. У СВК “Велута” абавязкі ідэолага выконвае намеснік старшыні па жывёлагадоўлі. Аднак і з яго боку, і з боку кіраўніка гаспадаркі доўгі час назіраецца поўная абыякавасць у стаўленні да гэтай важнай справы.

Была звернута ўвага і на стварэнне дзейснага рэзерву на замяшчэнне пасад ідэалагічных работнікаў. Як адзначыў В.М. Агіевіч, пакуль стан спраў тут задаволенасці не выклікае.

Выправіць пазначаныя недахопы запатрабавана ў прынятым рашэнні.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть