Официально

Ільготныя крэдыты

v-chem-podvokhвыдаюцца банкамі для суб’ектаў малога прадпрымальніцтва. Паведамляе намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр ЦЯЛЬПУК:
– У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта ад 21.05.2009 г. № 255 “Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва” банкамі выдзяляюцца льготныя крэдыты ў мэтах будаўніцтва, набыцця капітальных будынкаў, ізаляваных памяшканняў ці іх рамонту і рэканструкцыі, закупкі транспартных сродкаў, спецыяльных устройстваў і прыстасаванняў, камплектуючых вырабаў, сыравіны і матэрыялаў для ўласнай справы. Прыярытэтнымі з’яўляюцца вытворчыя экспартаарыентаваныя і імпартазамяшчаючыя праекты, што рэалізуюцца ў малых гарадах і сельскай мясцовасці.
Працэнтная стаўка па льготным крэдыце складае 0,5 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (павялічанай не больш як на 3 працэнтныя пункты) на дзень прыняцця адпаведным банкам рашэння аб яго прадастаўленні. Па гэтых пытаннях неабходна звяртацца непасрэдна ў структурныя падраздзяленні ААТ “Белаграпрамбанк”, “АСБ “Беларусбанк”, “Белінвестбанк”, “БПС-Ашчадбанк”, “Прыорбанк”. Інфармацыю можна атрымаць таксама ва ўпраўленні прадпрымаль-ніцтва Камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама па тэлефонах (8-0162) 23-47-64, 23-07-91.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть