Официально

Ініцыятыва – у жыццё

предпринимательство 3Малы бізнес займае асаблівае месца ў структуры эканомікі краіны і адыгрывае істотную ролю ў сацыяльным жыцці насельніцтва. Пры гэтым ён фарміруе канкурэнцыю, спрыяе росту вытворчасці спажывецкіх тавараў, развіццю сферы паслуг, стварэнню новых працоўных месцаў і надае беларускай эканоміцы стабільнасць і дынаміку. Невыпадкова яго развіццю ўдзяляецца шмат увагі, у тым ліку на Лунінеччыне. Выкананне Праграмы дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва  ў раёне разгледжана падчас выязнога пасяджэння прэзідыума Савета дэпутатаў, якое прайшло пад старшынствам Віталя Адзішчава. У рабоце брала ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Верас.

Як паведаміў начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Уладзімір  Кавалевіч, на 1 студзеня 2013 года дзейнасць ажыццяўлялі 1146 індывідуальных прадпрымальнікаў і 207 суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу, дзе заняты 3,5 тысячы працуючых. Дзякуючы рабоце прадпрымальніцкіх структур бюджэт папоўніўся больш як на 24 мільярды рублёў.

предпринимательство 2Выпуск прамысловых тавараў наладжаны на 32-ух прадпрыемствах. Наведаўшы ЗТАА “БелАрганіка”, дэпутаты пазнаёміліся з арганізацыяй і вытворчасцю імпартазамяшчаючай прадукцыі. Як расказаў дырэктар Юрый Пятрыніч, прадпрыемства – адзінае ў краіне, дзе наладжаны выпуск паралону. Сёння Беларусь мае патрэбу ў 300 тонах у месяц. “БелАрганіка” здолела давесці гэты паказчык да 200 тон. Прычым, тут улічваюць патрэбы заказчыкаў: наладжаны выпуск матэрыялу 8 відаў па шчыльнасці і 5 – па колеру. Прадукцыя пастаўляецца як беларускім, так і ўкраінскім спажыўцам. На жаль, сыравіну даводзіцца набываць у Польшчы, бо на беларускім рынку яе пакуль няма. Пытанне імпартазамяшчэння разглядаецца на ўрадавым узроўні. Прадпрыемства актыўна развіваецца, і ў бліжэйшы час тут плануюць наладзіць работу другой змены. А значыць, да 30 працаўнікоў дабавяцца яшчэ 15.

Па словах Юрыя Канстанцінавіча, прадпрыемства здольна вырабляць да 30 тон паралону штодзень. Аднак, не хапае плошчы. Гэта галоўная праблема, якую даводзіцца зараз вырашаць. Кіраўнік прадпрыемства выказаў спадзяванне на разуменне і аказанне садзеяння з боку дэпутатскага корпусу.

Асаблівую ўвагу “БелАрганіка” надае ахове працы і навучанню. Такія ж падыходы ў рабоце характэрны і ПВУП “Вікторыя”. Дырэктар Таццяна Удавенка адзначыла, што ад стварэння камфортных умоў для працаўнікоў залежыць аддача ў рабоце. Яна запрасіла дэпутатаў у новы корпус, дзе вядзецца мантаж і наладка абсталявання. У хуткім часе “гарачы” цэх ажыве. З яго ўводам прадпрыемства пашырыцца на 50 рабочых месцаў. Аднак, па словах Таццяны Дзмітрыеўны, ёсць праблема з кадрамі, у прыватнасці, токарамі. Моладзь не імкнецца авалодаць такой запатрабаванай прафесіяй, прычым, даволі даходнай. Выпускнік політэхнічнага каледжа атрымлівае прыкладна 6 мільёнаў рублёў. Такая сярэдняя зарплата зараз на “Вікторыі”. Прафесіяналы са стажам на “здзелцы” зарабляюць і да 10 мільёнаў.

За мінулы год выпушчана больш як 1 мільён патэльняў, блінніц, жаровень з маркай “Вікторыя” (80 працэнтаў склаў экспарт). Тут працягваюць працаваць над асартыментам, а таксама над тым, каб увесь працэс, уключаючы пакрыццё і фарбаванне, рабіўся на месцы. Зараз спецыялісты прадпрыемства разам з тэхнолагамі з Германіі абмяркоўваюць, якое лепш набыць абсталяванне. Акрамя гэтага, прадукцыя “Вікторыі” праходзіць атэстацыю ў адным з чэшскіх інстытутаў, каб атрымаць сертыфікат міжнароднага ўзору, які стане “прахадным білетам” на еўрапейскі рынак.

Многія прадпрыемствы Лунінеччыны задзейнічаны на аказанні паслуг і гандлёвай дзейнасці. Адным з іх з’яўляецца ПГУП “СТРОЙдомСАМ”, заснавальнікам якога з’яўляецца Анатоль Корж. Сваю дзейнасць ён пачынаў як індывідуальны прадпрымальнік.

Але вось ужо 5 год  дзейнічае як юрыдычная асоба. Спачатку арандавалі памяшканне на станцыі тэх-абслугоўвання ў Лунінцы, потым набылі ва ўласнасць  былую сталовую на вуліцы Лінейная. Цяпер тут на прасторных плошчах магазіна размяшчаецца вялікая колькасць матэрыялаў і рознага роду дробязей, без якіх нельга абысціся пры ўзвя-дзенні дома, а таксама пры правядзенні сантэхнічных работ. Самае складанае, па словах Анатоля Іванавіча, гэта крэдыты, якія дагэтуль даводзіцца выплачваць.

Падводзячы вынікі, Уладзімір Кавалевіч пад-крэсліў, што ў 2010-2012 годзе органамі мясцовай улады, зацікаўленымі службамі забяспечана ўдасканаленне нарматыўнай базы, праводзілася метадычная, інфармацыйная кансультацыйная і юрыдычная пад-трымка ўсім суб’ектам гаспадарання.

На праблемах збірання падаткаў і паступленняў непадатковых плацяжоў у бюджэт сканцэнтравалі свае выступленні намеснік начальніка фінансавага ад-дзела райвыканкама Галіна Шульц і начальнік інспекцыі МПЗ па Лунінецкім раёне Аляксандр Дуньчык.

Па ўсіх пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

2 комментария Комментариев

  1. можно, подумайте только о сфере обслуживания!!!
    не смотря на то что многие громкие заведения превратились в “барчелу” они всё ровно процветают!!!только пиццерия “олимп” ещё себя держит и я думаю это из-за того, что нет в продаже алкоголя, многие ходят именно в неё, так как там и обслуживание получше и сам ассортимент, не то что в “фиесте” уровень готовки на нуле, обслуживание оставляет желать лучшего, одно слово – “РАЙПО”

  2. Интересно, а в сфере бизнеса у нас кроме “Виктории” еще что-нибудь могут показать?

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть