Официально

Клопат пра людзей

Райисполком

Чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта прайшло пад старшынствам Аляксандра Пачко.

У сваім дакладзе аб рабоце па развіццю і ўкараненню інавацыйных формаў сацыяльнага абслугоўвання начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ірына Семянчэнка спынілася на функцыянаванні ТЦСАН і яго аддзяленняў, аб паслугах, якія супрацоўнікі цэнтра аказалі сваім падапечным з пачатку года, аб рэалізаваных праектах і праведзеных мерапрыемствах.

На забеспячэнне санітарна-эпідэмічнага дабрабыту накіраваны спецыяльны комплекс мерапрыемстваў, аб выкананні якога ў 2011-2015 г. паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Віталь Дзегцяроў. Летась зарэгістравана зніжэнне захворваемасці вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі на 13,6 працэнта (16846 выпадкаў супраць 19505 — у 2013-ым). Як і раней, сёлета значная ўвага надаецца прафілактыцы грыпу і вакцынацыі. Прышчэпкамі запланавана ахапіць 27723 чалавекі. Прыемна, што на тэрыторыі Лунінеччыны з 2013 года не рэгіструюцца прафесійныя захворванні.

Мэтавыя заданні комплексу мерапрыемстваў па будаўніцтву водаправодных сетак выкананы ў Кажан-Гарадку (6,3 кіламетра), Палескім (3,4), Бастыні — (0,45), Рэдзігерава (1,3), Сінкевічах (3,1), Любані — (3,2). Забяспечанасць цэнтралізаваным водазабеспячэннем у аграгарадках складае 73,1 працэнта. На наступны год перанесены рамонт лазні ў Луніне, запланаваны знос яе ў Купаўцах. 91 працэнт насельніцтва ў сельскіх населеных пунктах ахоплены дагаворамі па збору і вывазу цвёрдых камунальных адходаў. Найбольш нізкі працэнт ахопу ў Вулькаўскім (84) і Дзятлавіцкім (86) сельвыканкамах, максімальны — у Чучавіцкім (100).

За 10 месяцаў праверана 174 аб’екты гандлю і грамадскага харчавання, парушэнні выяўлены ў 164-ох, вынесены 28 прадпісанняў аб забароне рэалізацыі прадукцыі, знята з продажу 216,3 кілаграма харчовых прадуктаў. Значная ўвага надавалася рабоце дзіцячых дашкольных і навучальных устаноў.

Таксама падчас пасяджэння члены райвыканкама разам з зацікаўленымі службамі абмеркавалі прымаемыя меры па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях” і стан работы па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть