Официально

Кропку паставіць сесія

На пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў разгледжаны праект прагноза сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2017 год.

Намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Кавалевіч коратка расказаў пра тое, як народна-гаспадарчы комплекс раёна завяршае год адыходзячы. У прыватнасці, ён адзначыў, што выкананы большасць ключавых прагнозных паказчыкаў. У тым ліку, экспарт тавараў і паслуг, паказчык па намінальнай налічанай заработнай плаце, вытворчасці прамысловай і прадукцыі сельскай гаспадаркі і іншыя. Недасягальнай засталася планка па прамых замежных інвестыцыях, колькасці створаных малых прадпрыемстваў, аб’ёму будаўнічых падрадных работ, рознічнаму тавараабароту.

У ходзе пасяджэння абмеркавалі рычагі ўздзеяння на сітуацыю з тым, каб у будучым годзе дзеясловаў з прыстаўкай “не” ў дачыненні да прагнозных паказчыкаў было як мага менш. Зыходзячы з гэтага, члены прэзідыума згадзіліся з асноўнымі паказчыкамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2017 год і з улікам заўваг пастаянных камісій райсавета вынеслі дакумент на разгляд сесіі.

Такі ж вердыкт напаткаў і праект раённага бюджэту, які прапанаваў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Сяргей Бойка. Дастаткова ажыўлена абмяркоўвалі члены прэзідыума некаторыя прапанаваныя змяненні ў падатковай сферы раёна. Так ці інакш, канчатковая кропка будзе пастаўлена зноў жа на сесіі раённага Савета дэпутатаў.

Прэзідыум адобрыў праект плана работы раённага Савета на 2017 год, таксама прапанаваўшы яго да разгляду дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть