Официально

Мабілізаваць усе рэзервы

На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта былі прааналізаваны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Лунінеччыны за 2013 год. Як адзначыў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч, у цэлым яны нядрэнныя. І нават праблемы, якія ёсць у рабоце аграпрамысловага комплексу, – вырашальныя. Хаця для гэтага трэба будзе мабілізаваць усе магчымыя рэзервы.
Словы кіраўніка раё-
на пацвердзіў ліч-бамі яго намеснік Ула-дзімір Кавалевіч. Ён пад-крэсліў, што з чатырох гадавых прагнозных паказчыкаў летась па ўсіх дасягнута станоўчая дынаміка. Вышэй за прагназуемы тэмп росту экспарту паслуг, аказваемых прадпрыемствамі, падпарадкаванымі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, а таксама тымі, што маюць рэспубліканскую падпарадкаванасць. Абнадзейваючымі тэмпамі павялічвалася і налічаная сярэднямесячная заработная плата.
З 19 асноўных заданняў, устаноўленых аблвыканкамам, поўнасцю выкананы 8. Удалося захаваць станоўчае сальда ў знешнегандлёвай дзейнасці.
Разам з тым, ніжэй узроўню папярэдняга года валавая вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, якой атрымана менш на 12,3 працэнта.
Не ўдалося дасягнуць запланаваных аб’ёмаў уводу жылля, хаця паказчык 2012-га перабольшаны на 18,6 працэнта. Амаль на 13 працэнтаў скараціўся летась і аб’ём будаўнічых падрадных работ. Не выйшлі на запланаваную суадносіну продажу на экспарт прамысловай прадукцыі і аб’ёмаў яе вытворчасці. Не ўдалося выкананць і паказчык па энергазберажэнню.
Аб дасягненнях і праліках у курыруемых галінах на пасяджэнні расказалі таксама намеснікі старшыні райвыканкама Сяргей Бойка, Аляксандр Цяльпук і Віктар Рафаловіч.

ДАХОДЫ І РАСХОДЫ

Аб выніках выканання бюджэта за мінулы год паведаміў начальнік фінансавага аддзела Леанід Юнчык.
Як сатала вядома, даходы кансалідаванага бюджэту раёна склалі летась больш як 524 мільярды 720 мільёнаў рублёў – 98,7 працэнта да запланаванага.
Львіная доля паступленняў – 84,8 працэнта – сфарміравана за кошт падаходнага падатку. Доля дзяржаўных і прыроўненых да іх арганізацый – 83 працэнты кансалідаванага бюджэта.
Расходная частка прафінансавана на 521 мільярд 910,9 мільёна рублёў.
У раёне ажыццёўлены комплекс мерапрыемстваў па беражліваму расходаванню бюджэтных сродкаў, што дапамагло зэканоміць больш як 3 мільярды 426 мільёнаў рублёў.
Захавана сацыяльная накіраванасць бюджэта. Асноўныя выдаткі – 380 мільярдаў 649,9 мільёна рублў (72,9 працэнта ад агульнай сумы) – накіраваны на фінансаванне адукацыі, аховы здароўя, устаноў культуры, спорту, сацыяльную абарону насельніцтва.
На фінансаванне сельскай гаспадаркі накіравана 22 мільярды 687 мільёнаў рублёў.
Дакладчык звярнуў увагу на хранічныя неплацяжы ў бюджэт з боку сельгаспрадпрыемстваў. У ліку злосных неплацельшчыкаў – СВК “Багданаўка”, “Азярніца”, “Чучавічы”, “Гарадоцкі”.
За мінулы год выкананы бюджэты Мікашэвіцкага гарадскога і сельскіх выканкамаў. Па стану на 1 студзеня 2014 года на іх рахунках меліся сваюодныя рэшткі ў суме 1 мільярд 76,8 мільёна рублёў.

ЗВАРОТЫ І СКАРГІ – НА КАНТРОЛІ
Начальнік сектара па рабоце са зваротамі грамадзян Раіса Мазырчук расказала, што летась ў райвыканкам паступіла 445 зваротаў грамадзян, што на 14 працэнтаў менш, чым у папярэднім годзе.
Што хвалюе жыхароў? Перш за ўсё, пытанні жылля і камунальнай гаспадаркі. Скаргаў такога кшталту паступіла прыкметна больш, чым у 2012 годзе. А гэта, па меркаванню дакладчыка, сведчыць аб недастатковасці прымаемых асобнымі структурнымі падраздзяленнямі мер па павышэнню якасці работы з насельніцтвам.
Акрамя гэтага, летась у райвыканкам паступіла амаль 17 тысяч 660 заяў грамадзян, зроблена 1397 запытаў у іншыя ўстановы і арганізацыі. Прааналізавана ў ходзе пасяджэння райвыканкама і работа па заяўляльнаму прынцыау “адно акно”. Супрацоўнікі службы летась прынялі ад жыхароў 772 заявы і зрабілі па іх 816 запытаў.
Прагучаў папрок у адрас спецыялістаў аддзелаў, упраўленняў, падведамасных арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна, гарсельвыканкамаў, якія пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур не заўсёды максімальна выкарыстоўваюць прынцып “аднаго акна” для збору неабходных звестак без удзелу грамадзян.
Кантроль за своечасовым і якасным разглядам зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб будзе ўзмоцнены. У ходзе пасяджэння разгледжаны іншыя пытанні.

Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. Уже ДОМОБИЛИЗАВАЛИСЬ.Скоро наступит для многих ДЕМБЕЛЬ.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть