Официально

МАЛАКО – АСНОВА ДАБРАБЫТУ

Усе фермы, дзе праводзіцца рэканструкцыя, павінны ўвайсці
ў строй у вызначаны тэрмін. Такое патрабаванне прагучала на пазачарговым
пасяджэнні райвыканкама з вуснаў яго старшыні Васіля Агіевіча.

Дырэктар КУП “Лунінецкае ўпраўленне капітальнага
будаўніцтва” Віктар Бялко прааналізаваў, як ідзе ход гэтых работ у кожнай
гаспадарцы. Згодна з праектна-каштарыснай дакументацыяй, кошт рэканструкцыі 16
ферм складзе 81,1 мільярда рублёў. Задзейнічаны крэдытныя рэсурсы, сродкі
мясцовага бюджэту, а таксама ўласныя грошы гаспадарак.

На 8-мі фермах разам са спецыялістамі сельгаскааператываў
працуюць будаўнікі з арганізацый раёна, яшчэ 8 жывёлагадоўчых памяшканняў набудуць
новае аблічча, дзякуючы толькі мясцовым майстрам. Звернута асаблівая ўвага на
своечасовае атрыманне гаспадаркамі неабходных будаўнічых матэрыялаў, а таксама
на пагашэнне запазычанасці будаўнічым арганізацыям. Прыкметная пратэрміноўка з
разлікамі ёсць у КУП “Міжлескае” і СВК “Гарадоцкі”. Толькі гэтыя дзве
гаспадаркі запазычылі ПМК-19 больш як 2,5 мільярда рублёў.

У прынятым рашэнні дакладна пазначаны тэрміны завяршэння
рэканструкцыі. Усе агульнабудаўнічыя работы мяркуецца завяршыць на працягу жніўня-верасня
2012 года.

Адначасова кіраўнік раёна звярнуў увагу гаспадарнікаў на
неабходнасць стварэння належнай кармавой базы для грамадскага статку.
“Парушэнні тэхналогіі і халатнасць недапушчальныя пры пераходзе на беспрывязное
ўтрыманне жывёлы. Не саромцеся павучыцца ў тых, хто дасканала асвоіў гэтую
справу. Малако было і застаецца асновай дабрабыту гаспадарак”, – падкрэсліў
Васіль Міхайлавіч.

На пасяджэнні трымалі справаздачу кіраўнікі практычна
ўсіх гаспадарак раёна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть