Месца, дзе можна адпачыць душой
Официально

Месца, дзе можна адпачыць душой

гдк“У кожным населеным пункце павінна быць месца, дзе можна правесці ўрачыстасць, свята, тую ж навагоднюю ёлку, сабрацца з нагоды той ці іншай жыццёвай прычыны, дзе, урэшце, можна адпачыць душой. І такім месцам павінны стаць клуб ці бібліятэка”, – зазначыў старшыня райвыканкама В.М. Агіевіч у ходзе абмеркавання на чарговым пасяджэнні арганізацыі вольнага часу насельніцтва ўстановамі культуры. Прагучала патрабаванне ўзяць пад кантроль работу бібліятэк, у тым ліку і выязной. Ці выконваюць яны ўскладзеную на іх адукацыйную місію жыхароў?

Сёння Дамы культуры ў пераважнай большасці аграгарадкоў выдатна адрамантаваны, маюць гожы выгляд і трэба, каб яны сталі сапраўднымі ачагамі духоўнасці.

Начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі Анатоль Захаркевіч акрэсліў спектр праблем, якія сёння хвалююць культработнікаў. Гэта абнаўленне музычнага абсталявання, а таксама далейшая аптымізацыя сеткі культустаноў раёна. Прынамсі, плануецца стварыць інтэграваную бібліятэку ў Язвінках, аб’яднаўшы аналагічныя дзяржаўную і школьную ўстановы. На парадку дня – рамонт Дома культуры ў Лахве, які пасля рэканструкцыі не толькі набудзе сучасны выгляд, але і, трэба спадзявацца,  займее новы змест у рабоце. Прыгадаў А.М. Захаркевіч і пра тое, што даўно наспела неабходнасць абнаўляць музычныя інструменты ў дзіцячых школах мастацтваў, перш за ўсё, – у Лунінецкай.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть