Официально

«На недельку… Я уеду…»

Дырэктар рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва Генадзь Балбатоўскі правёў прыём грамадзян у Лунінцы.

Інвалід другой групы з захворваннем, звязаным з катастрофай на ЧАЭС, звярнуўся з просьбай дапамагчы падзяліць вы-дзеленую яму пуцёўку, каб паехаць разам з жонкай у адзін з санаторыяў Беларусі. Як зазначыў грамадзянін: “Вельмі прыемна здзіўлены размовай, задаволены прапанаваным рашэннем”. А вось другая частка пытання – наконт платных працэдур, не ў кампетэнцыі ведамства.

Таксама на прыём звярнулася лунінчанка, якая даглядае дзвюх унучак. Яна выказала словы падзякі спецыялістам раённага прадстаўніцтва за магчымасць штогадова адпачываць у розных аздараўленчых установах. Пастараюцца дапамагчы і ў наступным годзе.

Дарэчы, па словах Генадзя Мікалаевіча, штогадова забяспечваюць пуцёўкамі больш як 50 працэнтаў дзіцячага насельніцтва ва ўзросце ад 3 да 18 год. Упарадкаваны чэргі сярод пенсіянераў, інвалідаў І-ІІ групы – тэрміны чакання не перавышаюць у сярэднім па краіне 4 гады. Сённяшнія санаторыі і аздараўленчыя базы – гэта сучасныя шматпрофільныя комплексы, якія пастаянна паляпшаюць нумарны фонд і матэрыяльна-тэхнічную базу. Невыпадкова захоўваецца іх сярэднегадавая напаўняльнасць на ўзроўні 80 працэнтаў. Пры гэтым многія нацыянальныя здраўніцы ствараюць пазітыўны імідж нашай краіны ў суседніх Расіі, Літве і Латвіі, а таксама далёка за межамі Беларусі, забяспечваючы экспарт паслуг і паступленне валюты.

Як дадала кіраўнік абласнога прадстаўніцтва Ніна Чопчыц, у нашай вобласці практыкуецца правядзенне “Дзён адкрытых дзвярэй” у аздараўленчых установах, падчас якіх можна пазнаёміцца з прапаноўваемым комплексам паслуг і ўмовамі пражывання і харчавання. Прыемна, што пасля кожнай падобнай акцыі многія ўдзельнікі пакідаюць заяўкі на адпачынак у зручны для сябе час.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть