Официально

НА РАБОТУ – ПА ПРАВІЛАХ

Апошнім часам дастаткова звычнай стала сітуацыя, калі, уладкоўваючыся на працу да індывідуальнага прадпрымальніка, чалавек не заўсёды звяртае ўвагу на ўмовы, у якіх давядзецца працаваць. Нярэдка “афармленне” на работу наогул не суправаджаецца ніякімі абавязковымі дакументамі. Да пары да часу такое становішча чалавека задавольвае: работа нядрэнная, заробак прыстойны. Непаразуменні ж узнікаюць значна пазней, калі даводзіцца звяртацца ў дзяржаўныя органы за назначэннем пенсіі. Пацвердзіць час, адпрацаваны ў прыватніка амаль немагчыма – ні запісу ў працоўнай кніжцы, ні аформленага на паперы працоўнага дагавору няма. Чалавек крыўдзіцца на чыноўнікаў, якія адмаўляюць яму ў заліку адпрацаванага часу ў стаж. Між тым, крыўдзіцца трэба толькі на сябе. У гэтым пераканана і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ірына СЕМЯНЧЭНКА.

– Перш за ўсё варта падкрэсліць, што любы наймальнік у адносінах да наёмнага работніка абавязаны прытрымлівацца працоўнага заканадаўства. А яно прадугледжвае, што любы дагавор аб найме на работу павінен залючацца ў пісьмовай форме. Такі дакумент утрымлівае звесткі аб работніку і наймальніку; месцы работы з указаннем структурнага падраздзялення; абавязках у адпаведнасці са штатным раскладам і, вядома ж, правах будучага работніка; тэрміне, на які заключаны дагавор. Як правіла, дакладна пазначаны рэжым працы і адпачынку, умовы аплаты. У дакуменце могуць быць прадугледжаны некаторыя іншыя нюансы, якія не павінны пагаршаць прававое становішча чалавека і супярэчыць заканадаўству.

– Але ж не сакрэт, што многія, радуючыся знойдзенай магчымасці працаўладкавацца, не заўсёды ўважліва чытаюць дагавор.

– Гэта – найвялікшая памылка. Дакумент трэба чытаць вельмі ўважліва. Колькі разоў даводзілася быць сведкам сітуацыі, калі не захоўваецца норма працягласці рабочага часу, якая не павінна перабольшваць 40 гадзін у тыдзень. Між тым, у прыватных гандляроў рэжым работы гандлёвай кропкі нярэдка не супадае з працягласцю рабочай змены прадаўца. Пры гэтым у працоўным дагаворы не прадугледжваецца перапынак для адпачынку і прыёму ежы. А ён павінен быць не менш як 20 хвілін і не больш як 2 гадзіны. Часта ўзнікаюць непаразуменні і з аплатай працы. У прыватнікаў штатнага раскладу няма, а таму ўстанавіць памер тарыфнай стаўкі ці аклада на пасадзе не ўяўляецца магчымым, што само па сабе – грубае парушэнне працоўнага заканадаўства. Здараецца, што прыватны наймальнік указвае велічыню каэфіцыента ў адпаведнасці з адзінай тарыфнай сеткай Рэспублікі Беларусь, не вызначаючы пры гэтым сам памер тарыфнай стаўкі. І тады невядома, навошта патрэбен гэты каэфіцыент, калі і для чаго ён прымяняецца.

– Зараз ёсць вялікая колькасць працоўных дагавораў. Найбольш распаўсюджаны – дагавор на вызначаны тэрмін. А якімі яшчэ дагаворамі карыстаюцца наймальнікі пры прыёме на работу?

– Дастаткова рэдка, але сустракаюцца працоўныя дагаворы на няпэўны тэрмін, калі дата яго заканчэння невядома. Ёсць дагаворы на час выканання пэўнай работы, за мену часова работніка, які часова адсутнічае, на час выканання сезонных работ. Пры гэтым варта памятаць, што тэрміновы працоўны дагавор заключаецца толькі ў тых выпадках, калі працоўныя адносіны не могуць быць устаноўлены на нявызначаны тэрмін з улікам характару работы і ўмоў яе выканання.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть