Официально

На рэгістрацыю – у райвыканкам

Пачынаючы з 1 ліпеня 2013 года дзяржаўная рэгістрацыя камерцыйных і некамерцыйных арганізацый (за выключэннем арганізацый з замежным капіталам), а таксама ўносімых імі змяненняў ці дапаўненняў у статуты, на тэрыторыі вобласці будзе ажыццяўляцца не абласным, а гарадскімі і раённымі выканаўчымі камітэтамі.

Цяпер індывідуальным прадпрымальнікам, фермерам, прадстаўнікам і заснавальнікам унітарных прадпрыемстваў, разнастайных ТАА, ААТ і ЗАТ, вытворчых кааператываў, устаноў, спажывецкіх кааператываў, таварыстваў уласнікаў, садаводчых таварыстваў, асацыяцый (саюзаў), дзяржаўных аб’яднанняў пры рэгістрацыі ці ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у статуты не трэба будзе ехаць у абласны цэнтр, дастаткова звярнуцца ў адпаведны выканаўчы камітэт па месцы знаходжання гэтай арганізацыі.

 

СУДЗІМЫ – НЕБЕЗНАДЗЕЙНЫ

У гэтым імкнецца пераканаць акцыя “Благавесць”, якая не так даўно была праведзена супрацоўнікамі РАУС  разам з прадстаўнікамі іншых зацікаўленых службаў і духавенства.

Раней судзімым расказалі пра вакансіі для працаўладкавання, а настаяцель царквы ў гонар іконы Маці Божай “Взыскание погибших” іерэй Сергій Крышталь вёў гаворку пра духоўныя і маральныя каштоўнасці, высакароднасць і культуру, нецярпімасць да злачынстваў і правапарушэнняў.

У ходзе акцыі памочнік пракурора Надзея Некрашэвіч зрабіла выступ на сацыяльна-прававую тэматыку, растлумачыла парадак датэрміновага зняцця судзімасці, закцэнтавала ўвагу на тым, што пагражае за ўхіленне ад адбывання пакарання.

Спецыяліст аддзела па занятасці раённага ўпраўлення па працы занятасці і сацыяльнай абароне Яўгенія ??? Чараднічэнка растлумачыла раней судзімым парадак пастаноўкі на ўлік у якасці беспрацоўных і некаторыя іншыя аспекты, звязаныя з працаўладкаваннем.

У заключэнне наладзілі дэманстрацыю фільма “Святло ў канцы тунеля”

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть