Официально

Найбольш турбуе стан вуліц і дарог

«Сустрэча-справаздача» – такую назву атрымала новая форма работы кіраўніцтва райвыканкама з насельніцтвам. Гаворка на іх ідзе аб праблемах, якія найбольш хвалююць жыхароў раёна. Але, перш-наперш, госці, а гэта, як правіла, намеснікі старшыні райвыканкама, расказваюць пра сітуацыю ў галінах, якія курыруюць па доўгу службы.

Вось і Анатоль Захаркевіч у час наведвання Лунінецкага хлебазавода сваё выступленне пачаў з таго, што ў сацыяльнай сферы, за работу якой адказвае, сёння працуюць больш як 6 тысяч чалавек. Асабліва ўнушальная армія занятых у адукацыі – прыкладна палова ад названай лічбы. Пад іх апекай – 8650 школьнікаў. Гэты паказчык – люстэрка дэмаграфічнай сітуацыі, бо летась у школах навучаліся прыкладна на 150 чалавек больш.

Такое становішча спраў самым непасрэдным чынам паўплывала на тое, што некаторыя школы летась трапілі ў разрад малакамплектных. Па гэтай прычыне іх закрануў працэс аптымізацыі, бо, па словах Анатоля Захаркевіча, немагчыма знайсці разумнае абгрунтаванне сітуацыі, калі ў некаторых вясковых навучальных установах  на 40 вучняў – амаль 30 настаўнікаў і тэхработнікаў. Гэтая ака-лічнасць прыкметна павялічвае кошт навучання дзяцей. Менавіта таму даво-дзіцца прымаць рашэнне аб закрыцці малакамплектных школ. Менавіта такі лёс напаткаў сёлета Азярніцкую БШ, дзе бюджэтныя выдаткі на аднаго вучня ў 2,5 раза перабольшвалі аналагічны паказчык у сярэднім па раёне. Але такія крокі – рэдкасць. Куды часцей на Лунінеччыне ідуць на стварэнне вучэбна-педагагічных комплексаў  “школа-сад”. За кошт такога перапрафілявання сёлета ўдалося зэканоміць каля 90 тысяч рублёў, якія накіравалі на неадкладныя патрэбы адукацыі.

У кантэксце сказанага прааналізаваў намеснік старшыні райвыканкама сітуацыю ў спартыўнай сферы, асаблівы акцэнт зрабіўшы на наведвальнасці па-свойму ўнікальных  аб’ектаў – дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па плаванню, зімовых відах спорту і лёгкай атлетыцы, дзе ўпершыню за апошнія гады вымушаны былі канстатаваць факт недабору выхаванцаў на новы навучальны год. Ды і ці можа становішча быць іншым, калі дарослыя гара-джане і вяскоўцы не спяшаюцца паказваць дзетвары добры прыклад, наведваючы плавальны басейн, лядовую арэну і стадыён “Палессе”? А там, дзе не ў пашане здаровы лад жыцця, усё больш упэўнена даюць парасткі заганныя звычкі ці таго горш – расце злачыннасць.

Грэбаванне ўласным здароўем прыводзіць да хвароб. Штогод вымушаны канстатаваць: дэмаграфічная сітуацыя на Лунінеччыне застаецца трывожнай. Вось і сёлета адмоўны баланс ужо склаў 117 чалавек. І гэта пры тым, што медыцына не стаіць на месцы, а ўмовам, у якіх папраўляюць здароўе жыхары Лунінеччыны, па-добраму могуць пазайздросціць у іншых раёнах і абласцях краіны. На жаль, дагэтуль сфера аховы здароўя адчувае недахоп некаторых вузкіх спецыялістаў, але, па запэўніванню Анатоля Захаркевіча, робіцца нямала для таго, каб замацоўваць у нашым раёне маладыя кадры.

Не абышоў увагай выступаючы сітуацыю па ВІЧ-інфекцыі: раён займае ў вобласці сумнае лідарства па распаўсюджванню чумы ХХІ стагоддзя, уваходзячы ў лік найбольш неспрыяльных рэгіёнаў. Гэтая праблема таксама напрамую звязана з амаральным ладам жыцця, які вядуць некаторыя прадстаўнікі нашага грамадства, бо па-ранейшаму вірус найчасцей перадаецца праз палавыя зносіны і шпрыцы наркаманаў.

Пытанні з залы датычылі выдзялення ўчасткаў пад індыві-дуальнае будаўніцтва ў раёне Баханова і перспектыў абсталявання ў раёне новай забудовы каналізацыйнага калектара. Адказы на іх апублікаваны ў №91 “ЛН” за 24 лістапада г.г. у карэспандэнцыі “Дыялог па душах”. Што датычыць іншых праблем, то, як заўсёды падчас падобных мерапрыемстваў, найбольш цікавіліся работнікі хлебазавода перспектывамі добраўпарадкавання вуліц і дарог. Акрэсліваючы іх, Анатоль Міхайлавіч адзначыў, што сёлета ў гэтым плане зроблена нямала. З пачатку года сіламі камунальнікаў ямкавы рамонт выкананы на плошчы ў амаль паўтары тысячы квадратных метраў. Прыкладна 760 квадратных метраў асфальтавага палатна адрамантавана з дапамогай ДРБУ-101. Суцэльнае асфальтаванне праведзена на ўчастках лунінецкіх вуліц Чырвоная, Лісовіча, Лугавая, Гомельская, Віленская, Давыдава, Чапаева, Аляксандра Неўскага, Маскоўская, Піянерская, Фрунзе, Гагарына, Смален-ская, завулка Бальнічны, перакрыжавання вуліц Кастрычніцкая і Усходняя, а таксама пад’езда да гарадскіх могілак – усяго амаль 71 тысяча квадратных метраў. Акрамя гэтага, абноўлена дарожная разметка, адрамантавана больш як 60 знакаў. Не пакідалі без увагі падтрыманне ў належным стане вуліц з гравійным і грунтовым пакрыццём – іх прагрэйдзіравана амаль 154 кіламетры. Атрымана абяцанне ад кіраўніцтва камунальнай службы, што з наступленнем пагодлівага “акна” грэйдзер пабывае на вуліцы Дзяржынскага і завулку Сухі. Неабходнае абследаванне будзе праведзена на вуліцы Чыгуначнай, дзе з дарожнага палатна ў некаторыя дамы трапляе дажджавая вада. Адначасова будзе звернута ўвага на стан ліхтароў на названай вуліцы. Ніводзін з запытаў не застаўся без увагі, а значыць, сустрэча мела жаданы плён.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть