Официально

Найвышэйшая каштоўнасць – жыццё

Пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў прайшло пад старшынствам Віктара Рафаловіча.

У чарговы раз звярнуцца да праблемы прафілактыкі гібелі людзей ад знешніх прычын  дэпутатаў прымусіла сумная акалічнасць: за адзін толькі ты-дзень красавіка на пажарах загінула чацвёра жыхароў раёна. З аналізу пажаранебяспечнай сітуацыі і пачалася размова, хаця бралі пад увагу ўсе фактары, у тым ліку і суіцыды.

Па словах начальніка РАНС Эдуарда Санюковіча, на тэрыторыі некаторых сельсаветаў назіраецца прыкметны рост колькасці пажараў і гібелі ў іх людзей. У сумны спіс трапілі Чучавіцкі, Дварэцкі, Лунінскі, Сінкевіцкі і некаторыя іншыя сельсаветы, а таксама Мікашэвіцкі гарсавет. Сямёра загінуўшых з пачатку года і ўрон у 81 тысячу 355 рублёў – такі горкі вынік каварнага агню.

Эдуард Санюковіч заўважыў, што  агульная колькасць выпадкаў узгаранняў у жылым сектары ў параўнанні з леташнім змяншаецца. Адначасова ён расказаў пра накірункі прафілактычнай работы, наведванне адзінокіх пажылых і адзінока пражываючых людзей, а таксама сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, шматлікія акцыі і мерапрыемствы. Адных толькі рэйдаў было 39.

Пракурор Аляксандр Карлюк заўважыў, што асаблівых падстаў для самазаспакаення няма. І сведчыць пра гэта нядаўні выпадак у Кажан-Гарадку, дзе ў агні загінулі маладыя муж і жонка. Тут яўна бачна недапрацоўка як з боку супрацоўнікаў РАНС, так і з боку міліцыі.

Папрок прыняў намеснік начальніка РАУС Ігар Жук, які на пасяджэнні выступіў з аналізам сітуацыі на дарогах. З пачатку года ўжо зарэгістравана 2442 парушэнні Правілаў дарожнага руху, што на 110 больш, чым на такі час летась. Нецвярозымі за рулём затрымалі 27 ва-дзіцеляў, парушальнікаў хуткаснага рэжыму – 343, пешаходаў – 518. Адбыліся 4 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх загінулі  трое і паранены 2 чалавекі.

На яўныя пралікі ў прафі-лактычнай рабоце ўказаў пракурор. Аляксандр Карлюк адзначыў, што гэта самым адмоўным чынам уплывае на крымінагенную сітуацыю. Дагэтуль не пастаўлены на прафілактычны ўлік 150 патэнцыяльных парушальнікаў правапарадку.

Віктар Рафаловіч адзначыў недастатковую ролю ў прафілактычнай рабоце інспекцыі па справах непаўналетніх, сацыяльных і псіхалагічных службаў адукацыйных устаноў, якія павінны чуйна рэагаваць на выклікі сучаснасці. Меліся на ўвазе небяспечныя сайты ў сацыяльным сеціве, стварэнне груп, якія нярэдка вядуць падлеткаў да суіцыдаў. Такія выпадкі ў Беларусі ўжо вядомы і нельга дапусціць, каб яны бесперашкодна распаўсюджваліся ў маладзёжным асяродку.

У ходзе размовы была звернута ўвага на стварэнне бяспечных умоў у зонах адпачынку. Набліжаецца лета, і любімыя месцы правядзення вольнага часу на свежым паветры павінны быць абсталяваны належным чынам. А там, дзе купацца нельга, паявяцца забараняючыя аншлагі.

Акрамя гэтага, на пася-джэнні разгледжаны вынікі работы ў 2016 годзе пастаянна дзейнічаючай пры райсавеце маніторынгавай групы для аператыўнага разгляду актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, а таксама ход рэалізацыі на Лунінеччыне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №100  “Аб мерах па ўдасканаленню ўліку і скарачэнню колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці”. Такіх у раёне, па словах начальніка аддзела ЖКГ райвыканкама Кацярыны Мілаванавай, 51. Лёс будынін вырашаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам. Як стала вядома, на гэтыя мэты нават прадугле-джана пэўная сума ў бюджэце. Яна невялікая – усяго 12 тысяч 390 рублёў, але і ёю распарадзіцца трэба разумна.

Работа па навядзенню парадку на зямлі працягваецца.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть