ОфициальноЭкология

Наводзіць парадак не толькі ў ходзе месячніка

субботник2Такое патрабаванне прагучала з вуснаў старшыні райвыканкама Васіля Агіевіча падчас абмеркавання рэалізацыі мерапрыемстваў па добраўпарадкаванню населеных пунктаў раёна.

Па словах начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Івана Піліпцэвіча, з пачатку года выяўлена 175 парушэнняў прыродаахоўнага і санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, складзена 112 адміністрацыйных пратаколаў, выдадзена 158 прадпісанняў. Сума штрафаў дасягнула 64,4 мільёна рублёў.

Даклад суправаджаўся слайдамі, якія яскрава пацвярджалі, што далёка не ўсюды на Лунінеччыне пануе ўзорны парадак.

Гэта пацвердзіў і кіраўнік землеўпарадкавальнай службы Сяргей Чарненка, які расказаў пра тое, што сёння можна яшчэ ўбачыць паўразбураныя капітальныя пабудовы; зямельныя ўчасткі, якія дагэтуль не ўведзены ў гаспадарчы абарот; луга-пашавыя ўгоддзі, што даўно чакаюць перазалужэння. Менавіта такія ёсць у Грычынскіх угоддзях СВК “Дзятлавіцкі”. Для таго, каб выключыць падобныя прыкрыя выпадкі, вырашана названыя землі  перадаць іншым гаспадаркам.

У ходзе пасяджэння былі заслуханы тлумачэнні дырэктара КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ” Васіля Вакульчыка. Ад узначальваемага ім калектыву ў многім залежыць парадак, да якога імкнемся. Між тым, агрэхі (а яны асабліва бачны на палігонах, дзе складзіруецца смецце) кіраўнік растлумачыў адсутнасцю патрэбнай тэхнікі і вялікай зношанасцю той, што ёсць.

“Праблема патрабуе прыкметных выдаткаў, але прыступаць да яе вырашэння трэба”, – канстатаваў старшыня райвыканкама.

У прынятым рашэнні пазначаны шэраг падыходаў, якія дапамогуць зрабіць справу навядзення парадку на зямлі галоўнай для кожнага чалавека.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть