Официально

Не блытаць дзяржаўную кішэню з уласнай

Барацьбу з карупцыйнымі праявамі нястомна вядуць пракуратура, аддзелы ўнутраных спраў і  дзяржаўнай бяспекі.

У раёне па лініі эканамічнай злачыннасці сёлета выяўлена 21 злачынства, 16 з іх – карупцыйнай накіраванасці, прычым 11  маюць адну і тую ж “прапіску” – КУП “Лунінецкае УКБ”. Такія звесткі прывёў начальнік РАУС Уладзімір Рыбак. Па яго словах, у 2013 годзе не зарэгістравана крадзяжоў у буйных і асабліва буйных памерах. А вось фактаў атрымання хабару выяўлена 4, фактаў дачы хабару – 5.

У мэтах барацьбы са злачынствамі карупцыйнай накіраванасці пастаянна праводзяцца праверкі, якія ахопліваюць практычна ўсе сферы. Зараз кантрольныя мерапрыемствы праводзяцца на ААТ “Палессеэлектрамаш”, дзе высвятляюцца абставіны заключэння дагавора на пастаўку абсталявання адной з фірм, якая, атрымаўшы перадаплату, не спяшаецца выконваць свае абавязацельствы. Прыкладна такая ж сітуацыя склалася і ў БУ-63.

Кіраўнік праваахоўнага ведамства зазначыў, што зараз будзе праводзіцца аператыўнае суправаджэнне практычна ўсіх здзелак на вялікія сумы. Як сведчыць статыстыка, найбольш падвержаны карумпіраванасці сферы будаўніцтва, жыллёвай гаспадаркі і аграпрамысловага комплексу. Разам з тым, за перыяд, які прайшоў з пачатку года, у сельскай гаспадарцы не выяўлена ніводнага злачынства на эканамічнай глебе. На гэта звярнуў увагу намеснік пракурора вобласці Віктар Савіч. Ён жа запатрабаваў асабліва пільна зірнуць на работу камісіі па барацьбе з карупцыяй.

 

На парозе новага навучальнага

Аналіз гатоўнасці ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года стаў галоўным на парадку дня чарговага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта, якое правёў яго старшыня Васіль Агіевіч.

З даклада начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Івана Раковіча вынікала, што сёлета ўсе 33 школы, ліцэй, гімназія, 31 дзіцячы сад, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, цэнтры дзіцячай творчасці і дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій ва ўсеўзбраенні сустракаюць 1 верасня. Перадумовай гэтага стала істотнае павышэнне фінансавання на ўтрыманне ўстаноў адукацыі, якое ў расходным радку бюджэту раёна займае больш як 40 працэнтаў. Прыкметна больш выдаткавана сёлета і на рамонт устаноў адукацыі – амаль 8,5 мільярда супраць 6,1 – мінулагодніх.

У ходзе аптымізацыі сеткі навучальных устаноў  закрыты дзве малакам-плектныя школы – Люшчанская і Чэрабасаўская. Яшчэ дзве рэарганізаваны: Сітніцкая СШ – у Сітніцкую базавую школу, а Лобчанская – у яслі-сад-базавую школу.

У сёлетнім навучальным годзе не будуць ажыццяўляць набор школьнікаў вучэбна-вытворчыя камбінаты. Тут завершаць шлях у прафесію вадзіцеляў і механізатараў адзінаццаці-класнікі з тым, каб у 2014-ым ВВК закрыць.

Паведаміў Іван Міхайлавіч і пра загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь №65, згодна з якім неабходна забяспечваць напаўняльнасць класаў у горадзе не менш як 24 чалавекі і не дапускаць у 10-11 класах напаўняльнасці менш як 5 вучняў. Прыкладна па 1,5 працэнта ў выніку аптымізацыі зменшылася колькасць працуючых у адукацыйнай сферы раёна. Адначасова на 132 вучні менш сядзе за парты – 9060, хаця першакласнікаў прыйдзе 1 верасня на 31 больш – 903.

Як станоўчы быў адзначаны той факт, што ў раёне выконваюцца ўсе 9 нарматываў дзяржаўных сацыяльных  стандартаў.

Не замоўчваў дакладчык і праблемы. Дагэтуль не вырашана пытанне з падводам цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння ў харчблокі, фае і абедзенныя залы 18 устаноў, у 11-ці патрабуе рамонту прыточна-выцяжная вентыляцыя, столькі ж харчблокаў чакаюць замены тэхналагічнага абсталявання. Рамонт асвятлення наспеў у 7 школах і садах, у 15-ці – неабходны рамонт фасадаў і даху будынкаў, агароднінасховішчаў і г.д.

Мэтанакіравана вырашаецца праблема павелічэння месцаў у дзіцячых дашкольных установах. За кошт пераводу карэкцыйнага цэнтра ў будынак вучэбна-вытворчага камбіната ў дзіцячым садзе №1 будзе адкрыта 3 дадатковыя групы, яшчэ адна – у Дварэцкай яслі-сад-сярэдняй школе. Тым самым створана 80 новых месцаў у дзіцячых дашкольных установах. Акрамя гэтага, у 4-ох дашкольных установах раёна адкрыты адаптацыйныя групы кароткачасовага знаходжання дзетвары. А ўсяго іх – 12.

Не выпускаецца з поля зроку захаванне бяспекі вучняў і выхаванцаў дзіцячых яслі-садоў. Менавіта на гэты аспект падрыхтоўкі да новага навучальнага года звярнуў асаблівую ўвагу намеснік пракурора вобласці Віктар Савіч, які браў удзел у рабоце пасяджэння. Ён жа выказаў занепакоенасць гатоўнасцю харчблокаў, на што прагучала запэўніванне, што да 1 верасня ўсе яны прыступяць да арганізацыі харчавання дзетвары.

Дастаткова ў школах, ліцэі і гімназіі камп’ютарных класаў (працэнт забяспечанасці – 127), падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.

Шчырыя словы ўдзячнасці выказаў І.М. Раковіч  кіраўніцтву ПВУП “Вікторыя”, Мікашэвіцкай ЖКГ, СВК “Вулькаўскі світанак”, “Лунінскі”  і “Хваецкае” , РУВП “Граніт”, ААТ “Лунінецкі малочны завод”, КУП “Міжлескае”, ПМК-19, CПМК-17, ПМК-7 і “Лунінецрамбуду” за аказанне спонсарскай дапамогі навучальным установам раёна.

У ходзе абмеркавання была прааналізавана сітуацыя з педагагічнымі кадрамі. У цэлым яна спрыяльная, аднак, па-ранейшаму ў дэфіцыце настаўнікі хіміка-біялагічнага профілю і замежнай мовы. Большасць настаўнікаў, якія працуюць у школах, – высокаадукаваныя спецыялісты, здольныя  даваць вучням якасныя веды. Невыпадкова, што раён па-ранейшаму ўтрымлівае лідарства ў алімпіядным руху вобласці, знаходзячыся сярод сельскіх раёнаў на 2-ім месцы.

Закрануў дакладчык і ход падрыхтоўкі  аб’ектаў адукацыйнай сферы да зімы. Праблем тут, запэўніў Іван Міхайлавіч, не будзе.

Пасля таго, як былі агучаны папярэднія вынікі паступлення выпускнікоў школ раёна ў ВНУ (сёлета студэнтамі сталі 43 працэнты абітурыентаў, што на 4 менш, чым у 2012 годзе), В.М. Агіевіч не прамінуў заўважыць, што зараз у справе прафарыентацыі павінны пераважаць іншыя арыенціры. Юнакоў і дзяўчат задоўга да апошняга званка трэба настройваць на тое, што дзяржаве патрэбны не толькі дыпламаваныя спецыялісты, але і ўладальнікі рабочых прафесій. Адначасова кіраўнік раёна запатрабаваў, каб на поўную катушку былі задзейнічаны спартыўныя  аб’екты горада і раёна: здароўе падрастаючага пакалення – нязменны клопат дзяржавы.

Судакладчыкам стаў начальнік РАНС Мікалай Арашкевіч, які акрэсліў праблемы супрацьпажарнага стану ўстаноў адукацыі.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть