Официально

“НЕ СТРАШНЫ МОРОЗ И ДОЖДЬ И СЛЯКОТЬ…”

Гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый раёна да
зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы і ход нарыхтоўкі кармоў былі разгледжаны на
пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня Васіль Агіевіч.

Намеснік начальніка райсельгасхарчу Алег Багук падрабязна
расказаў пра стан спраў у жывёлагадоўлі. Нягледзячы на тое, што валавая
вытворчасць малака ў параўнанні з леташнім вырасла на 5 працэнтаў, даведзенае
заданне па росту яго аб’ёмаў выканалі толькі тры гаспадаркі – ПСУП
“Рэдзігерава-Агра”, КУП “Міжлескае” і Палеская станцыя. Самая нізкая
прадуктыўнасць дойнага статка – у СВК “Азярніца” і “Дзятлавіцкі”.

У раёне павялічылася таварнасць малака. Зараз 88,3
працэнта яго ідзе на перапрацоўку высокагатунковым.  Лідзіруюць у гэтай справе СВК “Новае
Палессе”, “Гарадоцкі”, Палеская стнцыя і філіял “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі
малочны завод”. Крытыка прагучала ў адрас “Рэдзігерава-Агра”, СВК “Дзятлавіцкі”
і “Велута”. У якасці прычын названы нізкі ўзровень тэхналагічнай і працоўнай
дысцыпліны, а таксама кадравая праблема.

Вельмі дакладна быў акрэслены малюнак, які сёння пануе на
большасці фермаў. У асноўным яны да зімы гатовы. Але на некаторых ёсць
недапрацоўкі, якія выклікаюць пэўную трывогу. Папрокі выказаны  калектывам жывёлаводаў і кіраўнікам СВК
“Дзятлавіцкі”, “Чучавічы”, “Багданаўка” і некаторых іншых.

Асаблівая ўвага звернута на строгае захаванне тэхналогіі
кармлення жывёлы, правільнаму выкарыстанню кармоў, асабліва канцэнтрыраваных.
Для выканання прагнозных паказчыкаў па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі і
стварэнню паўтарагадзічнага запасу кармоў гаспадаркам трэба назапасіць 11,6
тысячы тон сена, 116 тысяч тон сенажу, 163 тысячы тон сіласу, што ў пераліку на
адну ўмоўную галаву складзе 24 цэнтнеры кармавых адзінак. Многія гаспадаркі не
толькі выканалі, але і перавыканалі даведзеныя планы, балазе, умовы сёлета для
гэтага былі выдатныя. Але ёсць і тыя, хто ставіць пад пагрозу сытную зімоўку
жывёлы. Калі ў сярэднім па раёне ў разліку на адну жывёліну нарыхтавана 18,8
цэнтнераў кармавых адзінак, то ў “Вулькаўскім світанку” – 13,8, СВК
“Дзятлавіцкі” – 11,9, СП “Аграграніт” – 11,3 цэнтнера кармавых адзінак. У
адстаючых гаспадарках “кульгае” і якасць кармоў.

Закрануўшы тэму нарыхтоўкі кармоў, дакладчык не мог не
спыніцца на праблеме навядзення парадку на лугапашавых угоддзях. Аналіз
паказаў, што перазалужэнне праведзена на плошчы 15,5 тысячы гектараў, у той час
як агульная – 32,1 тысячы. Патрабуе ўдасканалення і сучасная структура гэтых
сельгасугоддзяў.

У ходзе пасяджэння прынята рашэнне, дзе ўлічаны ўсе
пазначаныя поспехі і пралікі, а таксама намечаны шляхі далейшага руху наперад.

БЕРАГЧЫ І ЭКАНОМІЦЬ

Такое жыццёвае правіла па-ранейшаму не губляе сваёй
актуальнасці.

Прынамсі, у гэтым пераканаў сваім выступленнем начальнік
аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Аляшкевіч, які прааналізаваў ход
выканання на Лунінеччыне патрабаванняў Дырэктывы №3 Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі
дзяржавы”.

Раён імкнецца ўтрымаць планку паступовага зніжэння
энергаспажывання і павелічэння выкарыстання мясцовых відаў паліва. Нягледзячы
на гэта, не скарылася яна пакуль РУВП “Граніт”, ААТ “Палессеэлектрамаш” ,
“Лунінецлес”, “Спецжалезабетон” і некаторым іншым прамысловым прадпрыемствам. У
сацыяльна-бюджэтнай сферы у ліку тых, у каго не атрымалася эканоміць, – аддзелы
адукацыі і культуры, а таксама ахова здароўя. Не выконваюць паказчык па
энергазберажэнню і некаторыя сельгаспрадпрыемствы.

У раённай праграме энергазберажэння-2012, якая ўключае 79
мерапрыемстваў і прадугледжвае гадавы эканамічны эфект у выглядзе 4640 тон
умоўнага паліва, выканана 40 пунктаў.

У лічваючы гэты і некаторыя іншыя факты, вырашана
прызнаць работу раёна па выкананню патрабаванняў Дырэктывы №3 недастатковай. Ад
кіраўнікоў вышэйназваных прадпрыемстваў і калектываў сацыяльнай сферы
запатрабавана актывізаваць работу па зніжэнню ўзроўня затрат на вытворчасць
прадукцыі, выкананне работ і аказанне паслуг, забяспечыўшы безумоўнае выкананне
Дырэктвы №3 і мерапрыемстваў, прадугледжаных адпаведнай раённай праграмай.

БЯСПЕКА НА ВЫТВОРЧАСЦІ – СПАКОЙ У СЕМ’ЯХ

З пачатку года на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна
зарэгістравана 8 выпадкаў вытворчага траўматызму. З іх 1 – са смяротным
зыходам, 6 – з цяжкімі наступствамі. Ёсць нават 1 групавы няшчасны выпадак, які
не прывёў да вялікай бяды.

Гэтыя факты прагучалі ў выступленні галоўнага спецыяліста
аддзела па працы упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віктара
Бірыла. У якасці праштрафіўшыхся былі названы КУШВП ВКГ “Лунінецкі водаканал”,
ААТ “Спецжалезабетон” і “Палессеэлектрамаш”, КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ”, СВК
“Чучавічы”, РУВП “Граніт” і ПМК-19.

Аналіз няшчасных выпадкаў на вытворчасці паказве, што
асноўнымі прычынамі траўміравання работнікаў з’яўляецца агрэхі кіраўнікоў у
выкананні сваіх абавязкаў па ахове працы, незахаванне нарматыўна-прававых
актаў, адсутнасць інструктажоў і сістэматычнага кантролю ведаў адпаведных
спецыялістаў. Работу ў гэтым накірунку вырашана зрабіць больш дзейснай.

Менавіта на прафілактыцы дарожна-транспартнага
траўматызму мяркуюць сканцэнтраваць свае намаганні і супрацоўнікі
Дзяржаўтаінспекцыі РАУС. Начальнік аддзялення ДАІ Сяргей Канапацкі адзначыў,
што сёлета на дарогах раёна ўчынена 17 ДТЗ, у якіх 4 чалавекі загінулі, 16 –
паранены. І хоць лічбы ці не ўдвая меншыя за мінулагоднія, падстаў для
заспакаення няма.

З мэтай прафілактыкі парушэнняў Правілаў дарожнага руху
будзе практыкавацца разгляд адміністрацыйных 
спраў у працоўных калектывах. Не выключана, што меры ўздзеяння стануць
самымі жорсткімі. Па-ранейшаму мяркуецца праводзіць рэйды і сустрэчы з
насельніцтвам, дні прафілактыкі і разнастайныя акцыі. У ходзе апошніх самая
пільная ўвага будзе ўдзяляцца парушэнням, якія нярэдка дапускаюць кіраўнікі
аўтатранспартных прадпрыемстваў, выпускаючы на лінію няспраўную тэхніку ці
давяраючых яе праштрафіўшымся вадзіцелям.

У абмеркаванні пытання брала ўдзел начальнік Пінскай
міжраённай інспекцыі працы Ніна Грамада.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть