Официально

Новы начальнік

 

telpuk-natalyaНовы начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама назначаны ў мінулы чацвер. Пасаду заняла Наталля Цяльпук, якая да гэтага часова выконвала абавязкі кіраўніка.

Дырэктары ўстаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі Лунінеччыны, работнікі раённага вучэбна-метадычнага кабінета і калегі сабраліся ў актавай зале ЦДТ. Перад сабраўшыміся выступілі начальнік упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Юрый Прасмыцкі і намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч. Абодва вялі гаворку пра цяперашнія справы і перспектывы развіцця галіны. Разам з пажаданнямі поспехаў Наталлі Аляксандраўне ўручылі букет кветак.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть