Официально

ПАЧНЕМ СА СТУДЗЕНЯ

работу, якую актывізавалі звычайна толькі напярэдадні 1 снежня – Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.
Гэта патрабаванне стала лейтматывам пасяджэння раённага каардынацыйнага савета па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і венерычных захворванняў, які ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Віктар Рафаловіч. Ён выказаў незадаволенасць справаздачамі прадстаўнікоў шэрагу структур. Некаторыя з іх, да таго ж, выступалі замест куратараў гэтага напрамку работы ў адпаведных калектывах, значыць, не толькі не валодалі пытаннем у поўным аб’ёме, але і не нясуць адказнасці за выкананне даручэнняў. Вырашана ў першым квартале наступнага года правесці выязное пасяджэнне двух раённых саветаў – акрамя вышэй названага, яшчэ і па каардынацыі дзеянняў адміністрацыйных, праваахоўных, кантрольных органаў, вайсковых падраздзяленняў і мытнай службы. Мяркуецца разгледзець праблемныя пытанні на базе Мікашэвіч – рэгіёна, які выклікае найбольшую заклапочанасць органаў улады з-за распаўсюджання наркаманіі, павелічэння колькасці ВІЧ-інфіцыраваных. На сёння ў раёне іх налічваецца 56 чалавек, пераважна маладога ўзросту – да 35-ці год. Асноўныя віды перадачы захворвання – ін’екцыйнае ўвядзенне наркатычных сродкаў (70 працэнтаў) і палавы.
Па інфармацыі прысутных свае заўвагі зрабіла сакратар каардынацыйнага савета, урач-эпідэміёлаг РЦГіЭ Іна Ярмац. Абмяркоўваючы работу аддзела культуры па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі ў 2012-ым, яна адзначыла, што тут да падведамасных устаноў не заўсёды даводзіцца інфармацыя, дасланая з санітарнай службы; пры праверцы адсутнічаў план мерапрыемстваў у рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІДу; на стэндах у месцах масавага знаходжання насельніцтва несвоечасова абнаўляюцца дадзеныя аб эпідэміялагічнай сітуацыі па небяспечнай хваробе. Заслухаўшы паведамленне аб рабоце па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і наркаманіі на РУВП “Граніт”, Іна Фёдараўна заўважыла, што адпаведная інфармацыя адсутнічае на фасадзе будынка Палаца культуры, а пажадана яшчэ і ўстанавіць біл-борды па гэтай праблематыцы ў шматлюдных месцах і пры ўездзе ў Мікашэ-вічы. Шматбаковы разгляд стану спраў у вызначаным пытанні зрабіў старшыня Лунінскага сельвыканкама Аляксандр Якавец, якому рэкамендавана ўнесці ў штогадовы план работы мерапрыемствы па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі і наркаманіі.
У бліжэйшы час медыцынскім работнікам даручана правесці тэматычныя выступленні ва ўстановах адукацыі, а ў пачатку новага года будуць актывізаваны дзеянні ўсіх структур, ад якіх залежыць стабілізацыя становішча ў раёне ў адносінах сапраўды сусветнай праблемы.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть