Официально

ПАДВОРАК ПРЫВАТНЫ, ПАДТРЫМКА – ДЗЯРЖАЎНАЯ

Разгледжана пытанне аб выкананні Праграмы развіцця і падтрымкі прыватных дапаможных гаспадарак грамадзян.

На прыватных падворках грамадзян утрымліваецца 4003 каровы, 12267 свіней, 708 авечак і коз, 1395 коней. Для вядзення дапаможнай гаспадаркі насельніцтву летась выдзелена 7434 гектары зямлі.

У 2006-2010 гадах вяскоўцы выканалі прагнозныя паказчыкі па вытворчасці бульбы на 100,6 працэнта да задання, агародніны – 141,7, пладоў і ягад – 103 працэнта; рэалізавалі жывой вагой 12800 тон жывёлы, 157,4 тоны мёда. З прыватных падворкаў закуплена 6237 галоў маладняку буйной рагатай жывёлы.

Вытворчасць малака склала 72,5 працэнта, збожжа – 45,9, яек – 74,7. Зменшыўся таксама закуп малака ад насельніцтва: 29547 тон, што складае 76,2 працэнта. Асноўная прычына – зніжэнне колькасці кароў, якія ўтрымліваюцца на прыватных падворках, а таксама прысутнасць антыбіётыкаў і інгібіруючых рэчываў у малацэ, хваробы кароў і нізкая тэмпература паветра зімой.

Сельгасарганізацыі, прыватныя унітарныя прадпрыемствы і індывідуальныя прадпрымальнікі аказваюць дапамогу насельніцтву ў апрацоўцы зямельных участкаў, вырошчванні сельгаскультур і ўборцы ўраджаю. Пералічаных паслуг за мінулы год толькі сельгасарганізацыі аказалі на суму 943 мільёны рублёў. Яны ж выплацілі 544,1 мільёна рублёў надбавак за закупленыя малако і маладняк.

У карыстанні грамадзян ёсць 751 адзінка сельгастэхнікі. Зарэгістраваны 22 фізічныя асобы, якія займаюцца аказаннем паслуг па вырошчванню сельгаспрадукцыі.

Продаж насення, ядахімікатаў і тукаў для насельніцтва ажыццяўляюць філіялы райспажыўтаварыства і ААТ “Райаграсервіс”. Акрамя таго, за мінулы год імі рэалізавана 9500 тон камбікорму. Пастаўляецца ён і па Чарнобыльскай праграме для жыхароў населеных пунктаў, дзе на працягу 3-ох апошніх год у малацэ рэгістравалася перавышэнне нормаў РДУ-99. Летась такога камбікорму было атрымана 63,7 тоны.

Па просьбе грамадзян прадастаўляюцца дадатковыя зямельныя ўчасткі памерам да 3 гектараў. Па 9 такіх заявах у 2010-ым было выдзелена 28,4 гектара зямлі.

Пад пасадку бульбы адведзена 2535 гектараў зямлі.

У мінулым годзе прадпрыемствы спажыўкааперацыі закупілі ў насельніцтва 1236,5 тоны бульбы, 779,1 – агародніны, 3242,8 – ягад і фруктаў, 120,9 тоны мяса і мясапрадуктаў. У той жа час праз гандлёвую сетку рэалізавалі насельніцтву 813,4 тоны камбікорму, 2,5 – насеннай бульбы, 6,1 – цыбулі-сеянкі, 85,6 тоны мінеральных угнаенняў, а сельгасарганізацыі – 3003 тоны сена, 1633 – саломы, 4334 – бульбы і 3029 галоў маладняку свіней.

Грамадзянам, якія займаюцца вядзеннем асабістых дапаможных гаспадарак, аддзяленне ААТ “Белаграпрамбанк” г. Лунінца выдзяляла льготныя крэдыты.

За мэтавым выкарыстаннем грамадзянамі зямельных участкаў і захаваннем імі правілаў утрымання жывёлін вядзецца пастаянны кантроль.

Абслугоўваннем жывёлы і птушкі ў прыватным сектары займаюцца спецыялісты дзяржаўнай ветслужбы і сельгаспрадпрыемстваў. Яны праводзяць планавыя мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку інфекцыйных захворванняў.

Разам з тым, недастаткова вядуцца работы па забеспячэнню асабістых дапаможных гаспадарак грамадзян племянной жывёлай, насеннем высокіх рэпрадукцый, палепшанымі сенажацямі і пашай. Дапускаюцца выпадкі няякаснай падрыхтоўкі глебы ў палях севазвароту для пасадкі бульбы насельніцтва.

Не выканана заданне па стварэнню камунальна-бытавых структур для аказання паслуг насельніцтву. Не апраўдалі сябе і ствараемыя з 2000 года ў раёне КУПы, яны не мелі неабходнай для функцыянавання першапачатковай матэрыяльна-тэхнічнай базы.

У прынятым рашэнні вызначаны шляхі выканання Праграмы развіцця і падтрымкі прыватных дапаможных гаспадарак грамадзян на 2011-2015 гады, што дазволіць у 2011 годзе атрымаць бульбы не менш як 68000 тон, агародніны –11300 тон, пладоў і ягад – 6000 тон, малака – 10500 тон, мяса (у жывой вазе) – 1600 тон.

Васіль КЛІМЧУК, старшыня пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях, харчаванню і сацыяльнаму развіццю тэрыторый.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть