Официально

Папоўніць запасы «Скарб»

бульба

На мінулым тыдні ў раённым савеце ветэранаў пачаўся продаж бульбы, на якую загадзя запісваліся пенсіянеры. Першыя 25 тон па цане 2100 рублёў за кілаграм даставілі сюды работнікі фермерскай гаспадаркі “Юліян”.

Невялікая пляцоўка каля гарадскога Дома культуры ператварылася ў міні-рынак. Шматлікія сеткі з прыгожымі і вялікімі клубнямі жоўтага колеру, веласіпеды, машыны з прычэпамі, тачкі – дбайныя гаспадары падрыхтаваліся, як след. Не стаялі без справы ўдзельнікі гуртка “Патрыёт” з політэхнічнага каледжа: Андрэй Гусціновіч, Дзмітрый МІРАНОВІЧ, Яўген Нагорны, Сяргей Лукашэвіч і Дзмітрый Міхайлоўскі здымалі важкія сеткі з машыны і адносілі пакупнікам. Іх кіраўнік Іван Русялевіч адзначыў:

– Некалькі год запар мы вядзем валанцёрскую работу. За кожным ветэранам вайны замацавана група з 11 чалавек. Выхаванцы не толькі дапамагаюць ім з дастаўкай бульбы, дроў, але і ўскопваюць градкі, наведваюць штомесячна, выконваюць іншыя даручэнні.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть