ПАЖАРАНЕБЯСПЕЧНЫ ПЕРЫЯД
У сакавіку раённым выканаўчым камітэтам прынята распараджэнне “Аб прафілактычных супрацьпажарных мерапрыемствах і недапушчэнні выпальвання сухой расліннасці ў вясенне-летні перыяд”.
Згодна з ім на тэрыторыі раёна забараняецца выпальванне сухой травы, правядзенне сельскагаспадарчых палаў, развядзенне кастроў на прысядзібных участках і ў межах населеных пунктаў. Раённым аддзелам унутраных спраў і надзвычайных сітуацый, ДЛГУ “Лунінецкі лясгас”, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя даручана забяспечыць выкананне службовымі асобамі і грамадзянамі распараджэння. Парушальнікі будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.
Перш, чым паліць смецце і траву, падумайце аб здароўі блізкіх, якія так, як і вы, жывуць у зоне радыеактыўнага забруджвання.