Официально

ПЕНСІІ – СВОЕЧАСОВА І Ў ПОЎНЫМ АБ’ЁМЕ

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое правёў яго старшыня Васіль Агіевіч, быў разгледжаны стан работы па захаванню норм пенсійнага заканадаўства.
Як адзначыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ірына Семянчэнка, сёння пенсіі і дапамогі атрымліваюць 20389 чалавек. Спецыяльны аддзел, у якім працуюць 13 спецыялістаў, сочыць за правільным і своечасовым назначэннем выплат. У гэтай справе прыкметная роля адводзіцца работадаўцам. Менавіта яны адказваюць за падрыхтоўку і афармленне неабходных дакументаў, а таксама нясуць матэрыяльную адказнасць перад пенсіянерамі, калі з-за пратэрміноўкі ці прадастаўлення няправільных звестак тыя губляюць пэўную частку грошай. Менавіта такі выпадак зафіксаваны ў КУП ВКГ “Водаканал”. Не заўсёды своечасова паступаюць дакументы з РУВП “Граніт” і некаторых іншых арганізацый. Адзначыла Ірына Міхайлаўна і той факт, што работадаўцы не заўсёды строга выконваюць патрабаванне закона наконт абавязковага паведамлення ва ўпраўленне ў 5-дзённы тэрмін аб прыняцці на работу пенсіянера. У сувязі з гэтым залішне выплачаныя сумы ў бясспрэчным парадку вышукваюцца на карысць органа, які выплачвае пенсіі.
У выступленні была закруната праблема своечасовасці афармлення дакументаў аб атэстацыі рабочых месцаў. Гэта нярэдка прыводзіць да таго, што пенсіі па ўзросту за работу ў асаблівых умовах выплачваюцца не за кошт дзяржавы, а за кошт работадаўцы. Менавіта так здарылася ў ЗАТ “Прамбудмантаж”, ПМК-7 і ААТ “Райаграсервіс”.
У ходзе пасяджэння была звернута асаблівая ўвага на тое, што чалавек, які працай заслужыў адпачынак і належныя выплаты, павінен атрымліваць іх бесперашкодна і своечасова.
МЕСЯЧНІК ПА ДОБРАЎПАРАДКАВАННЮ
пройдзе на Лунінеччыне з 1 па 31 красавіка.
У год 65-годдзя Вялікай Перамогі асаблівая ўвага будзе звернута на клопат пра помнікі абаронцам і загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне.
ЯШЧЭ НЕ ГАРЫМ, АЛЕ ДЫМАМ ЦЯГНЕ…
Летась у раёне было зарэгістравана 136 ачагоў пажараў, якія ў агульнай складанасці ахапілі плошчу ў 51 гектар. Гэтыя лічбы прыкметна перабольшваюць аналагічныя ў 2008 годзе, а колькасць лясных пажараў павялічылася ў 10 разоў!
Менавіта таму, па словах начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалая Арашкевіча, давялося тэрмінова скарэкціраваць планы прыцягнення сіл і сродкаў на барацьбу з агнём. Належнай тэхнікай укамплектаваны створаны мабільны атрад, у лясгасе абсталяваны 5 пажарна-хімічных станцый, а ў асаблівых сітуацыях на дапамогу прыходзяць ваенныя. Для патрулявання лясных угоддзяў выкарыстоўваюцца самалёты “Беллесавія”. Адначасова праводзіцца вялікая растлумачальная работа.
На жаль, довады МНСаўцаў не заўсёды чуюць кіраўнікі сельгаскааператываў. Дагэтуль не прыведзена ў належны стан тэхніка для пажаратушэння ў КУП “Міжлесскае” і СВК “Дзятлавіцкі”. Ад кіраўнікоў названых гаспадарак запатрабавана тэрмінова выправіць недахопы.
На пасяджэнні прыняты план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да пажаранебяспечнага перыяду.
“АДСЛУЖУ, ЯК ТРЭБА, І ВЯРНУСЯ…”
Падведзены вынікі прызыву на тэрміновую службу ў студзені-лютым 2010 года. Прызыўную камісію прайшлі 632 чалавекі, на службу трапілі – 324, атрымалі адтэрміноўку – 428 прызыўнікоў (311 – каб працягнуць адукацыю, 41 – па сямейных абставінах, 76 – па стану здароўя). У запас пераведзены 112 чалавек, 1 – у ваенкамат не з’явіўся.
Раённы ваенны камісар Уладзімір Жук падрабязна раскаў пра тое, як рыхтуюць юнакоў да службы ва Ўзброеных Сілах, што з’яўляецца вызначальным пры адборы прызыўнікоў прадстаўнікамі воінскіх часцей. Акрэсліў таксама прагноз улікова-прызыўной работы. Нягледзячы на тое, што план прызыву сёлета выкананы на 104 працэнты, у недалёкай перспектыве ў сувязі са спадам нараджальнасці ў 90-х гадах, колькасць патэнцыяльных абаронцаў Айчыны зменшыцца прыкладна на трэць. Колькасць тых, хто ўхіляецца ад тэрміновай службы невялікая, але праваахоўнікам у прынятым рашэнні прадпісана актывізаваць іх вышук.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть