Перапіс насельніцтва пройдзе па ІТ-тэхналогіях
Официально

Перапіс насельніцтва пройдзе па ІТ-тэхналогіях

Прайшло першае пасяджэнне часовай раённай камісіі па садзейнічанню перапісу насельніцтва пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Анатоля Захаркевіча.
Начальнік аддзела статыстыкі Ігар Макоўскі расказаў, што кампанія па атрыманню звестак аб колькасці жыхароў Беларусі пройдзе з 4 па 30 кастрычніка 2019 года. Уся інфармацыя будзе запісвацца на планшэты, а прадаставіць яе можна трыма спосабамі: візіт перапісчыка дамоў, самастойна праз інтэрнэт, завітаўшы на свой перапісны ўчастак. Сёлета патрэбна правесці падрыхтоўчыя мерапрыемствы. Камісія зацвердзіла каляндарны план з канкрэтнымі тэрмінамі выканання і замацаванымі адказнымі службамі. Самай важнай задачай у цяперашні час з’яўляецца прывядзенне ў парадак адрасных гаспадарак. На ўсіх будынках павінны быць аншлагі з указаннем вуліц, нумарацый дамоў і кватэр. На падведамасных аб’ектах такую работу завершаць прадстаўнікі ЖКГ. Гаспадары прыватных домаўладанняў таксама абавязаны паклапаціцца пра ўстаноўку адпаведных шыльдаў. Ужо ў лістападзе 8 рэгістратараў правядуць праверку тэрыторый.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть