Официально

Платная рыбалка на тэрыторыі фермерскай гаспадаркі

Учора прайшла 23-яя пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў ХХVІІ склікання. Правёў яе старшыня райсавета Віктар Рафаловіч.

Дэпутаты адобрылі ўнясенне дапаўненняў і змяненняў у рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 27 верасня 2012 г. №127. Унесенымі папраўкамі мясцовыя нарматыўна-прававыя акты прыве-дзены ў адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.09.2017 №345 “Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання, і бытавога абслугоўвання”, а таксама рашэннямі абласнога Савета дэпутатаў. Змяненні і дапаўненні закранаюць парадак упраўлення і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, якая знаходзіцца ва ўласнасці раёна. Цяпер капітальныя будынкі  і ізаляваныя памяшканні, дзе мяркуецца ладзіць рознічны гандаль (за выключэннем гандлю аўтамабільнымі дызпалівам, бензінам і газам), адкрываць кропкі грамадскага харчавання, аказання бытавых паслуг у 18 населеных пунктах Лунінеччыны могуць прадавацца па рыначнаму кошту без правядзення аўкцыёну.

Сесія зацвердзіла межы сель-скіх населеных пунктаў Лунінецкага раёна. Змяненні ўнесены ў межы Дзятлавіцкага сельсавета, дзе станцыя Дзятлавічы цяпер будзе называцца вёска Станцыя Дзятлавічы, і Сінкевіцкага сельсавета, да якога далучаны сельскія населеныя пункты, якія раней адносіліся да Мікашэвіцкага гарсавета.

Дэпутаты раённага Савета прагаласавалі таксама за ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у ком-плекс мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Лунінецкім раёне Дзяржаўнай праграмы сацыяльнай абароны і садзейнічання занятасці насельніцтва на 2016-2020 гг., прывёўшы яго ў адпаведнасць з аналагічнымі рэспубліканскімі і абласнымі дакументамі.

Заключным пытаннем парадку дня стала абмеркаванне магчымасці прадастаўлення ў арэнду водных угоддзяў фермерскай гаспадарцы “Чырэц”. Вадаём агульнай плошчай 6,4 гектара знахо-дзіцца на землях гаспадаркі. Арандаваць яго фермер збіраецца ў мэтах развіцця рэкрэацыйнага рыбаводства – дзейнасці па ўтрыманню і развядзенню, у тым ліку вырошчванню, водных жывёлін і раслін для ажыццяўлення аматарскага і спартыўнага рыбалоўства. Як высветлілася, вадаём знаходзіцца ў нізоўях Марачанскага канала. Улічваючы гэтую акалічнасць, кіраўнік прадпрыемства меліярацыйных сістэм Віктар Клімовіч прапанаваў абавязаць арандатара клапаціцца пра  скід-ванне вады ў раку Смердзь. Інакш у зону падтаплення могуць трапіць землі дзяржаўных прад-прыемстваў “Гарадоцкі” і “Новае Палессе”. З улікам гэтай заўвагі вырашана прадаставіць фермер-скай гаспадарцы вадаём у арэнду на 25 год.

У рабоце сесіі прыняў удзел старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть