Официально

Пра ўласнае і грамадскае

рафикСтаршыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Рафаловіч параўнаўча нядаўна прыступіў да выканання абавязкаў. Доўгі час ён курыраваў сацыяльную сферу ў райвыканкаме, таму не па чутках ведае, што адным з дзейсных спосабаў даведацца аб праблемах грамадзян і дапамагчы ў іх вырашэнні з’яўляюцца выязныя прыёмы.
На мінулым тыдні Вік-
тар Анатольевіч наведаў Чучавіцкі сельсавет. Першым у кабінет старшыні сельвыканкама Аляксандра Соца прыйшоў пенсіянер Рыгор Брадніцкі. Нарадзіў-ся ён у Язвінках, дапамагаў бацькам узводзіць дом. Але вось цяпер сутыкнуўся з праблемай аформіць яго ў спадчыну. Справа ў тым, што па завяшчанню пабудова адышла да сястры, якая год таму памерла ва Украіне, дзе не засталося родных. Цяпер трэба зноў пераафармляць дакументы на дом. Але пасведчання аб смерці ў Рыгора Ільіча няма, а без яго немагчыма правесці натарыяльныя працэдуры. У сувязі з падзеямі, што адбываюцца ў суседняй дзяржаве, паездка, па словах пенсіянера, становіцца праблематычнай. Што рабіць?
Віктар Рафаловіч параіў зрабіць пісьмовы запыт у адміністрацыю таго раёна, дзе жыла сястра, а таксама даслаць ксеракопію ўласнага пашпарта.
З праблемай, якая датычыць пашырэння і добраўпарадкавання могілак, звярнуліся Павел Іванавіч і Мікалай Мікалаевіч Гаргуны. Як паведаміў старшыня сельвыканкама Аляксандр Соц, ужо выбраны новы ўчастак, цяпер трэба скласці і аплаціць геадэзічны праект. Што датычыць добраўпарадкавання існуючай тэрыторыі, то дзякуючы ініцыятыве і ўдзелу Мікалая Гаргуна, хмызняк высечаны. Застаецца выкарчаваць карэнні, але пакуль мясцовая гаспадарка не можа вы-дзеліць тэхніку. Віктар Анатольевіч паабяцаў пасадзейнічаць у гэтай справе, як і ў добраўпарадкаванні могілак у Малых Чучавічах, дзе засталіся незасыпанымі яміны ўздоўж агароджы.
Ён жа пацікавіўся ў Аляксандра Соца, што наогул зроблена ў Вялікіх Чучавічах у плане добраўпарадкавання. На што старшыня сельвыканкама прапанаваў праехаць па вясковых вуліцах і ацаніць сітуацыю на месцы. Акрамя гэтага, праінфармаваў і аб бліжэйшых планах.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть