Официально

ПРАЦАВАЦЬ БЕЗ СТРАТ

Чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта прайшло пад старшынствам Васіля Агіевіча.

Асноўная ўвага ўдзялялася падвядзенню вынікаў работы народнай гаспадаркі раёна ў першым паўгоддзі і ходу выканання нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва. З дакладамі выступілі намеснікі кіраўніка раёна, зрабіўшы акцэнты на кожнай сферы.

Незадавальняючай прызнана работа ўсіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, акрамя СВК “Гарадоцкі” па выкананню паказчыка па тэмпах роста валавай прадукцыі. У філіялах “Лобчанскае”, СВК “Вулькаўскі світанак”, “Чучавічы” і КУП “Міжлескае” неабходна актывізаваць дзеянні па аднаўленню статка. Многім прадпрыемствам, арганізацыям і ўстановам, а таксама іх кіраўнікам, належыць актывізаваць намаганні, каб выканаць асноўныя паказчыкі прагнозу і заданняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Лунінеччыны. Кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і ААТ “Доследны рыбгас “Лахва” павінны прыняць меры па росту заработнай платы і выхаду на безстратную работу.

Таксама звернута ўвага на неабходнасць зніжэння імпартных складнікаў у вырабляемай прадукцыі і пратэрмінаванай запазычанасці за паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, своечасовага выкарыстання сродкаў, выдзяляемых з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў, рэспубліканскіх мэтавых бюджэтных фондаў, прыняць неадкладныя меры па забеспячэнню эканоміі рэсурсаў і выкананню даведзеных паказчыкаў па энергазберажэнню.

 

“ПЛЮСУЕМ”

У першым паўгоддзі у бюджэт раёна паступіла 96602,8 мільёна рублёў даходаў ці 51,2 працэнта гадавога плана, у тым ліку ўласных – 48612,9 мільёна. Расходы прафінансаваны на 93799,1 мільёна рублёў ці 50,6 працэнта гадавога плана. Аб гэтым паведаміў начальнік райфінаддзела Леанід Юнчык.

Ад павелічэння працэнтных ставак па падатках на нерухомасць і зямельнаму ў бюджэт прыцягнута больш як 2 мільярды рублёў, а д здачы ў арэнду маёмасці, што знаходзіцца ў раённай камунальнай уласнасці, ад праводзімай работы па заключэнні дагавораў арэнды зямельных участкаў і праводзімых аўкцыёнаў па продажу зямельных участкаў – на 54,2 мільёны. У той жа час ёсць адставанні па паступленню ў бюджэт падаткаў на дабаўленую вартасць і на прыбытак (44,2 і 43,8 працэнта адпаведна). На 3216,5 мільёна рублёў павялічылася запазычанасць СВК па раней узятых ссудах і склала 12842,9 мільёна.

 

ПРАБЛЕМЫ МОЖНА ВЫРАШЫЦЬ НА МЕСЦАХ

Са станам работы са зваротамі грамадзян і па прынцыпу “адно акно” пазнаёміла начальнік аддзела Марыя Канановіч.

За 6 месяцаў у райвыканкам паступіла 382 звароты, з іх 115 – пісьмовыя. Знізілася іх колькасць ад жыхароў Лунінца, Чучавіцкага, Лахвенскага, Гарадоцкага і Дварэцкага сельвыканкамаў, а з Рэдзігераўскага, Дзятлавіцкага і Сінкевіцкага – іх наогул не паступала. Рост зафіксаваны ў Мікашэвічах, Бастынскім, Багданаўскім і Вулькаўскім сельсаветах. Па-ранейшаму людзі звяртаюцца з пытаннямі па рабоце камунальнай і жыллёвай гаспадаркі, працаўладкавання і сацыяльнага забеспячэння, шэрагу іншых. 267 чалавек звярнуліся пад час вусных прыёмаў, 48 – на выязныя.

У вышэйстаячыя арганізацыі накіраваны 41 зварот. Як гэта ні прыкра, многія жыхары па-ранейшаму думаюць, што такім чынам паскораць вырашэнне праблемы і не звяртаюцца перад гэтым у сельскія ці раённы выканаўчы камітэт. Аднак, часцей атрымліваецца наадварот. Таму, перш чым у адчаі пісаць скаргу ў высокія інстанцыі, лепш параіцца са спецыялістамі на месцах.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть