Официально

Простыя пытанні вяскоўцаў

черебасовоШчыры і адкрыты дыялог паміж жыхарамі Чэрабасава і прадстаўнікамі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Васілём Агіевічам адбыўся ў аўторак у СДК.

У асноўным пераважалі бытавыя пытанні. Прадстаўнікі ЖКГ падчас месячніка добраўпарадкавання наладзяць больш часты вываз смецця і навядуць парадак на могілках, а дарожнікі выканаюць ямкавы рамонт вуліц і ўстановяць штучныя няроўнасці каля школы і абсталююць аўтобусны прыпынак. У 2015 годзе вёска атрымае высокахуткасны доступ у Інтэрнэт, а ў канцы гэтага – жыхары змогуць далучыцца да гла-бальнай сеткі з дапамогай бесправадной тэхналогіі. Паступова будзе весціся і перавод з праваднога радыёвяшчання на УК-хвалі – аднак вяскоўцы застануцца з палюбіўшыміся праграмамі (хутчэй за ўсё давядзецца замяніць радыёпрыёмнік, цяпер разглядаецца магчы-масць прадастаўляць іх у растэрміноўку).

Шмат пытанняў паявілася ў зале. Папрасілі вяскоўцы змяніць расклад руху аўтобуса “Лунінец-Барсукова” і разгледзець магчымасць адкрыцця маршруту “Лунінец-Мікашэвічы”. Над гэтым у бліжэйшы час будуць працаваць спецыялісты АП-10 і АП-6. Тых, хто трымае жывёл, хвалявала пытанне аб аказанні першай ветэрынарнай дапамогі і лячэнні, а таксама атрыманні даведак для продажу свініны і штучным асемяненні. Вёска замацавана за мікашэвіцкай участковай лячэбніцай, паслугі аказваюцца спецыялістам на платнай аснове. Першую дапамогу, выпіску неабходных рэцэптаў і даведак можа рабіць ветэрынарны ўрач мясцовай гаспадаркі. А вось асемяненне, згодна з дзяржаўнымі праграмамі, павінна быць толькі штучным, каб не распаўсюджваліся інфекцыі. Трэба адзначыць, што шмат добрых слоў у той дзень гучала ў адрас кіраўніцтва “Рэдзігерава-Агра” за разуменне патрэб, за клопат і дапамогу.

Цікавіліся вяскоўцы, чаму на газавых балонах пачалі ставіць пломбы. Гэта робіцца з мэтай бяспекі і каб пазбегнуць самавольных пад-ключэнняў. Для бытавых патрэб у райгазе ў продажы ёсць 5- і 27-літровыя балоны. Спыталі, чаму часта дровы для льготнікаў выпісваюць у Сітніцы, у той жа час, як адтуль едуць у Чэрабасава. Старшыня сельвыканкама Валерый Лусевіч атрымаў даручэнне вырашыць гэта з лясніцтвамі. Закраналіся пытанні аб рабоце мясцовай школы, аднаўленні лазні і некаторыя прыватныя. Галоўнае, што зразумелі жыхары – прадстаўнікі ўлады заўсёды адкрыты для размовы і вырашэння праблем звычайных людзей.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

2 комментария Комментариев

  1. Добра, што ўвогуле аднавілі такую слушную форму работы, як дзень адкрытага пісьма. Вось толькі не ператварылі б яе ў фармальнасць, загадзя рыхтуючы “патрэбныя” пытанні ды пазбаўляючы людзей смеласці пытацца пра тое, што набалела. А тое, што не будзе ў іх удзельнічаць дэпутатка, не так і важна. І насамрэч, што яна вырашае?

  2. А чего это депутатка Верес проигнорировала такую славную встречу с народом? Или народ уже ей не нужен?

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть