Рэальныя справы — аснова поспеху
Официально

Рэальныя справы — аснова поспеху

сходНа мінулым тыдні пачала працаваць другая сесія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

Як расказала член Пастаяннай камісіі па заканадаўству і дзяржаўным будаўніцтве Таццяна Удавенка, на першым пленарным пасяджэнні былі сфарміраваны працоўныя органы – сакратарыят і падліковая камісія, разгледжаны пытанні аб назначэннях, вызначаны сумесныя пасяджэнні з Палатай прадстаўнікоў. З уступным словам выступіў старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў.

Асноўны вектар дзейнасці ў рабоце веснавой сесіі будзе звязаны з заканадаўчым забеспячэннем рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011-2015 гады. Самы вялікі блок складаюць напрацоўкі ў эканамічнай сферы. У план работы ўключаны шэраг законапраектаў па мадэрнізацыі. адміністрацыйнага, грамадзянскага працэсуальнага, крымінальна-выканаўчага, гаспадарчага заканадаўства. У ходзе сесіі будуць разгле-джаны і іншыя важнейшыя дакументы, у тым ліку накіраваныя на абарону нацыянальных інтарэсаў і бяспекі дзяржавы, дагаворна-прававых адносін Беларусі з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі.

У дзень адкрыцця сесіі таксама адбыўся семінар на тэму «Эканоміка Беларусі ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы з улікам уступлення Расійскай Федэрацыі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю». Мерапрыемства правялі пастаянныя камісіі верхняй палаты Парламента па эканоміцы, бюджэце і фінансах і па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. На семінары абмеркаваны некаторыя аспекты развіцця інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы, перспектывы заканадаўчага забеспячэння далейшай інтэграцыі дзяржаў-удзельніц АЭП, меры па адаптацыі беларускай эканомікі да работы ва ўмовах Адзінай эканамічнай прасторы.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть