Официально

Рухацца вызначаным курсам

сессия1Да такога меркавання прыйшлі ўдзельнікі выязнога пасяджэння сесіі раённага Савета дэпутатаў, пазнаёміўшыся з работай органаў самакіравання Мікашэвіч. У мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Верас.

Пасля традыцыйнай сустрэчы хлебам-соллю на ўскраіне Мікашэвіч, госці накіраваліся на РУВП «Граніт». Галоўны інжынер Валерый Батура пазнаёміў з работай прадпрыемства і яго падраз-дзяленняў – кар’ера і пятай тэхналагічнай лініі. За 8 месяцаў выпуск шчэбеню ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся на 19 працэнтаў. І гэта – нягле-дзячы на тэхнічнае пераўзбраенне і складанасці з драбільна-размольным абсталяваннем.

Не менш цікавасці выклікала наведванне РУВП «Уніформ». Яго дырэктар Вера Шаравар прадставіла прадукцыю прадпрыемства. Дарэчы, ахоўнае адзенне для пажарнікаў і сталявараў не мае аналагаў у рэспубліцы. Як, зрэшты, і абсталяванне новага раскройнага цэха, што ёсць у арсенале не ва ўсіх беларускіх швейнікаў. Напрыклад, спецыяльны 7-метровы стол. У залежнасці ад таўшчыні матэрыялу ён дазваляе раскройваць адначасова да 120 пластоў тканіны, што значна эканоміць час і сыравіну.

Наступным прыпынкам стала аўтастанцыя філіяла «Аўтапарк №6», пераўтвораная пасля капітальнай рэканструкцыі і добраўпарадкавання прылягаючай тэрыторыі ў сапраўднае ўпрыгожванне мікрараёна. Кіраўнік мясцовай транспартнай арганізацыі Валянцін Калбоўскі распавёў пра становішча спраў у калектыве, даў вычарпальныя адказы на пытанні. Прадстаўнікі гімназіі і «Граніта» асабліва парадаваліся навіне аб плануемым набыцці ў 2014 мяккага аўтобуса.

Яркія кветнікі і фантан, карункавыя ўзоры на пешаходных дарожках… Удзельнікі мерапрыемства ацанілі змены ў філіяле №1 «Мікашэвіцкая бальніца». Загадчык Андрэй Ганісеўскі паведаміў, што ўстанова аховы здароўя ўкамплектавана як неабходнымі кадрамі, так і абсталяваннем. Працягнецца і работа па добраўпарадкаванню. Да канца года мяркуецца абгарадзіць тэрыторыю бальніцы і паліклінікі, абсталяваць аўтастаянку і арганізаваць прапускную сістэму.

Падчас агляднай аўтобуснай экскурсіі па горадзе, дзе старшыня гарсавета Анатоль Давыдовіч выступіў экскурсаводам, дэпутаты маглі ўбачыць, што зроблена за апошні час для паляпшэння жыцця звычайных гараджан. Гэта асфальтаванне вуліц, будаўніцтва новых жылых дамоў, пашырэнне сферы банкаўскіх паслуг, акультурванне месцаў масавага адпачынку і дваровых тэрыторый.

Пленарнае пасяджэнне пад старшынствам Віталя Адзішчава адбылося ў Палацы культуры. Адкрылася яно выступленнем Анатоля Давыдовіча аб справах на мікашэвіцкіх прадпрыемствах і ў арганізацыях. Старшыня гарсавета акцэнтаваў увагу на праблемах. Іх няшмат, аднак без падтрымкі раённых улад у іх вырашэнні не абысціся.

Адказы галоўнага інжынера КУШВП ЖКГ «Мікашэвіцкая ЖКГ» Леаніда Буторына на крытычныя заўвагі з боку фінансавай службы райвыканкама і РАНС гучалі непераканаўча. Датычылі яны цеплавой рэабілітацыі жылых дамоў, неасваення бюджэтных сродкаў, адсялення жыхароў з будынкаў, прызнаных аварыйнымі.

Насычанасцю цікавых фактаў вылучалася справаздача Васіля Мелюха аб рабоце камісіі райсавета па аграрных пытаннях, харчаванню і сацыяльнаму развіццю тэрыторый. Госці падтрымалі прапанову назваць адну з вуліц Лунінца «Дружная». Аднагалосна прагаласавалі за парадак аказання дзяржаўнай падтрымкі прадпрымальнікам, аб пераразмеркаванні прыбытковых артыкулаў бюджэту і прызнанні несапраўднымі некаторых рашэнняў райсавета. Завяршылася пасяджэнне канцэртам калектываў Палаца культуры РУВП «Граніт».

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть