Официально

Са сферы праблем – у крыніцу дастатку

На чарговым пасяджэнні райвыканкама     быў разгледжаны стан гатоўнасці сельгасарганізацый да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы і ход нарыхтоўкі кармоў для грамадскага статка. Старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч пачаў абмеркаванне гэтага без перабольшання надзённага пытання з аналізу стану жывёлагадоўчай галіны, адзначыўшы, што сітуацыя тут вельмі складаная.

Пацвердзіў гэта і намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Сяргей Бойка, які вымушаны быў канстатаваць, што не спраўдзіліся надзеі на летне-пашавы перыяд: 13 з 16 гаспадарак раёна знізілі валавую вытворчасць малака. Найбольш – СП “Аграграніт”, СВК “Дзятлавіцкі”, “Дварэцкі” і “Гарадоцкі”. У цэлым раён у параўнанні з леташнім знізіў надоі на 6 працэнтаў. Надой на карову зменшыўся на 217 кілаграмаў і склаў па выніках 8 месяцаў года 2596 кілаграмаў. На думку кіраўніка агра-прамысловай галіны, адбылося гэта з-за праліку старшыняў і спецыялістаў сельгаскааператываў у арганізацыі кармлення дойнага статка, нізкай культуры пашы, недахопу канцэнтраваных кармоў і незахавання тэхналагічных працэсаў.

Здалі пазіцыі і па таварнасці прадукту, у сярэднім па раёне яна складае 88,1 працэнта. Менш на перапрацоўку паступіла малака класам “экстра”.

Што датычыць прыплоду, то, нягледзячы на тое, што  атрымана яго ў раёне на 110 галоў больш, у “Аграграніце”, “Азярніцы” і “Чучавічах” выхад цялят аказаўся прыкметна меншым, чым летась.
Вельмі трывожыць і той факт, што сёлета некаторыя гаспадаркі раёна позняцца з пераводам жывёлы на стойлавае ўтрыманне. У якасці доказу былі прыведзены вынікі нядаўна прайшоўшых узаемаправерак. У лік праштрафіўшыхся зноў трапіла СП “Аграграніт”, а таксама ПСУП “Рэдзігерава-Агра” і КУП “Міжлескае”. Для заканчэння работ адведзены вельмі сціслыя тэрміны – тыдзень. За гэты час дастатковы фронт работ– у СВК “Дзятлавіцкі”, “Дварэцкі”, “Новае Палессе”, “Чучавічы”, “Хваецкае” і некаторых іншых гаспадарках.

Зразумела, што паправіць сітуацыю ў жывёлагадоўлі немагчыма без стварэння надзейнай кармавой базы, а гэта – не менш як 25 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву. Пакуль такі вынік здольныя дасягнуць 4-5 сельгаскааператываў, астатнія дапускаюць адставанне ад плану назапашвання сена, сенажу і сіласу. Гэтых кармоў ёсць прыкладна 83 працэнты ад мяркуемага – 16,4 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву.

Лічба можа аказацца яшчэ меншай пасля адбору проб на якасць. Прадэманстраваныя слайды пераконвалі прысутных, што ў некаторых гаспадарках на сянажных траншэях – парваная плёнка, што садзейнічае доступу кіслароду і псаванню корму. Толькі 27 працэнтаў праверанага сена аднесена да 1 класа, астатняе – да 2-га. 2-му класу адпавядае  і палова проб сенажу. І толькі сілас амаль увесь прызнаны першагатунковым.

Закрануўшы тэму нарыхтоўкі кармоў, дакладчык не абышоў увагай стан луга-пашавых угоддзяў. У сярэднім па раёне кожны гектар іх абнаўляецца раз у 7,6 года, а ў некаторых гаспадарках гэтая лічба складае 10-19 год! Крыўдна, што не далей як у ліпені кіраўнікі ўсіх гаспадарак абяцалі правесці перазалужэнне да 15 верасня. Аднак дагэтуль да справы не прыступілі ў КУП “Міжлескае”, СП “Аграграніт”, СВК “Дзятлавіцкі” і “Багданаўка”. У дзвюх апошніх гаспадарках не вядзецца і падсеў шматгадовых траў на раллі. А там, дзе гэтая справа распачата, працэнт бабова-злакавых сумесяў – асноўнай крыніцай малака –  удвая меншы за патрабуемы.

У ходзе пасяджэння давялося трымаць справаздачу старшыням СВК “Багданаўка”, “Чучавічы” і “Два-рэцкі”. Аднак кожнаму з кіраўнікоў была нагода задумацца над тым, як зра-біць жывёлагадоўлю не сферай праблем, а крыніцай дастатку.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

3 комментария Комментариев

  1. семенченко как раз не худший, думается, вариант. Посмотрите, что теперь делается в полесском, при нем такого не было. Совсем недавно 200 гектаров картошки просто хотели перепахать,но наверно побоялись, начали убирать. А толку?

  2. Это не сфера проблем а целый пласт,и никакого достатка не будет.А неравнодушный сказал правильно.Свежий пример Сенменченко в Любачине.Поперли с Полесского так он уже здесь.

  3. Это кто будет задумывацца? У них, председателей, одна мысль, как на хлебном месте удержаться, вроде и тащить нечего, а тащат. Хотите пример? Кто Ходотчука помнит, был такой в Дятловичах, Чучевичах? Поперли отсюда – пристроился в Ганцевичском районе в самом захудалом хозяйстве, но все равно – председателем!

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть