Сацыяльныя паслугі – даступна і танна
Официально

Сацыяльныя паслугі – даступна і танна

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Лунінцы вызначаецца шматграннай дзейнасцю, але мае адзіную мэту – дапамагчы людзям пераадольваць жыццёвыя цяжкасці. На гэта працуе калектыў на чале з дырэктарам Тамарай Патурай.

– Чытачы раёнкі, бадай, ведаюць аб нашай цырульні, дзе стрыжкі робяцца па сацыяльна нізкім кошце, – расказала Тамара Нічыпараўна. – На старонках “ЛН” мы неаднаразова паведамлялі, што танна дапамагаем лю-дзям стаць прыгожымі. На сённяшні дзень гэта паслуга прадастаўляецца непрацуючым пенсіянерам, інвалідам І і ІІ груп. Каштуе: для жанчын – 5 рублёў 10 капеек, для мужчын – 3 рублі 4 капейкі. Грамадзяне могуць запрасіць майстра на дом. Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефонах: 2-33-51 і 3-46-85.

– Па гэтых жа нумарах можна звяртацца і для таго, каб скарыстацца паслугамі швачкі, – дапоўніла загадчыца аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання Алеся Шарай. – Новы кабінет адкрыўся ў нас у маі. Для зручнасці кліентаў яго таксама, як і цырульню, размясцілі на першым паверсе будынка па вуліцы Фрунзе, 6. Чакаем заказаў ад той жа катэгорыі насельніцтва. Праўда, не адмовім і сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеткі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Наш спецыяліст рамантуе адзенне, шые пасцельную бялізну з матэрыялу заказчыка. Напрыклад, падкараціць спадніцу ці штаны абыдзецца кліенту ў суму ад 2 рублёў, памяняць маланку (трэба прыносіць з сабой) – 1,39-2,10 рубля ў залежнасці ад яе памеру, уставіць латку – ад 86-ці капеек за адну. Што датычыць бялізны, то пашыць навалачку каштуе 2,39 рубля, прасціну – 1,33, падкоўдранік – 5,88.

НА ЗДЫМКАХ: швачка Ірына Семчанка працуе па панядзелках і серадах – поўны дзень, па пятніцах – да 12.00. Неўзабаве ў яе кабінеце абсталююць прымерачны куток;  год таму Дзіяна Анучына закончыла Баранавіцкі каледж сферы абслугоўвання, цяпер працуе ў ТЦСАН. Лунінчанка Ніна Качаноўская ўпершыню завітала ў сацыяльную цырульню. Прычоскай засталася задаволенай, абяцала і мужа Мікалая Аляксандравіча сюды прывесці.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть