Сем’ям з дзецьмі — дзяржаўная падтрымка
Официально

Сем’ям з дзецьмі — дзяржаўная падтрымка

многодетныеЗ 1 студзеня 2015 года ўступае ў сілу Указ “Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сямей, якія выхоўваюць дзяцей”. Новы дакумент накіраваны на стымуляванне нараджальнасці, шляхам падтрымкі сямей з маленькім дзіцём (да 3 год), дзе ўжо ёсць адзін або некалькі непаўналетніх ад 3 да 18 год.

Указам зацверджана Палажэнне аб парадку назначэння і выплаты штомесячнай дапамогі, памер якой складае 50 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (з 1 лістапада 2014 года па 31 студзеня 2015га БПМ складае 1.396.020 рублёў).

Права на дапамогу мае маці (мачаха) або бацька (айчым), усынавіцель (удачарыцель), апякун (папячыцель), якія адначасова выхоўваюць малое да 3-ох год і старэйшых ад 3 да 18 год. Прычым, пры выхаванні дваіх і больш дзяцей назначаецца і выплачваецца адна дапамога на сям’ю. Тым, хто мае права і на новую дапамогу, і на дапамогу на дзяцей, старэйшых за 3 гады, неабходна будзе вызначыцца, якую з названых дапамог яны хочуць атрымліваць (выплачваецца толькі адзін від). Назначаецца дапамога незалежна ад таго, калі нарадзілася дзіця (да 1 студзеня 2015 года або пазней), і ад занятасці маці, або тых, хто яе замяняе, — (мачахі) або бацькі (айчыма), усынавіцеля (удачарыцеля), апекуна (папячыцеля).

Палажэннем вызначаны выпадкі, калі выплата спыняецца.

Ірына ЧЫСЦЯКОВА,
начальнік Лунінецкага аддзела ФСЗН



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть