Официально

Прадстаўнікі арганізацыйных структур Лунінецка-Ганцавіцкай і Лунінецкай ДТСААФ трымалі справаздачы

У Цэнтры дзіцячай творчасці справаздачу трымаў старшыня Лунінецка-Ганцавіцкай структуры Барыс Гнедзька, які 45 год жыцця прысвяціў абароннаму таварыству і служэнню высокім ідэалам патрыятычнага выхавання маладога пакалення, прыцягненню яго да заняткаў тэхнічнымі відамі спорту. За вялікі асабісты ўклад Барыс Іванавіч неаднаразова заахвочваўся кіраўніцтвам абласной арганізацыйнай структуры і цэнтральнага савета ДТСААФ, узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі” і вышэйшай адзнакай абароннага таварыства – “Ганаровы знак ДТСААФ”.

У цяперашні час Лунінецка-Ганцавіцкая МРАС аб’ядноўвае 37 пярвічак, якія налічваюць 1066 членаў. За справаздачны перыяд створаны 3 новыя. Штогод праводзяцца аўтапрабегі ў гонар вызвалення раёнаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама па месцах баявой славы, спаборніцтвы па кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, спартакіяды дапрызыўнай і прызыўнай моладзі. Сталі традыцыйнымі мерапрыемствы ў аздараўленчым лагеры “Спадарожнік”. Прадстаўнікі ДТСААФ – актыўныя ўдзельнікі і арганізатары ўрокаў мужнасці, сустрэч з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, Уз-броеных Сіл і воінамі-афганцамі.

Міжраённы савет шмат увагі на-дзяляе  патрыятычнаму выхаванню. З гэтай мэтай праводзяцца Дні прызыўніка і адкрытых дзвярэй у воінскіх часцях, дзе старшакласнікі і навучэнцы каледжаў знаёмяцца з тэхнікай і ўзбраеннем, жыццём і побытам ваеннаслужачых.

Важнае месца арганізацыйная структура надае навучанню вадзіцеляў розных катэгорый. Толькі за мінулы год іх падрыхтавана 245. Паляпшэнню якасці навучальнага працэсу спрыяе пастаянна абнаўляемая матэрыяльная база. Набылі 2 праграмы для камп’ютараў, 2 мультымедыйныя ўстаноўкі, 1 тэлевізар, 4 легкавыя аўтамабілі “Рэно-Логан”.

Міжраённы савет прыкладае максі-мум намаганняў для развіцця тэхнічных відаў спорту, якія маюць ваенна-прыкладное значэнне: мотабол, авіямадэлізм, стральба і іншыя. Мотабольная каманда “Лунінец”, якая апошнія 3 гады знаходзілася на балансе МРАС, з’яўляецца лідарам у чэмпіянатах краіны. Зборныя лунінецкай СШ №2, ганцавіцкай СШ №3 і Люсінскай СШ неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі абласных спаборніцтваў па стральбе. Па гэтым відзе спорту 6 чалавек выканалі ІІІ разрад, тры – ІІ, у мотаболе падрыхтаваны 2 першаразраднікі, званне “Кандыдат у майстры спорту” прысвоена 3 спартсменам. Вышэйшай нацыянальнай катэгорыі ўдастоены 1 суддзя.

Актыўна вядзецца работа са сродкамі масавай інфармацыі. Газета “Лунінецкія навіны” двойчы займала прызавыя месцы ў рэспубліканскім конкурсе па асвятленню дзейнасці абароннага таварыства і пытанняў патрыятычнага выхавання грамадзян.

Барыс Іванавіч акцэнтаваў увагу на неабходнасці стварэння новых пярвічак, актывізацыі дзейнасці і пашырэнню ўжо дзейнічаючых. У Ганцавічах дагэтуль няма прыдатных гаражоў для захоўвання тэхнікі, не завершаны вонкавы рамонт сцен адміністрацыйнага будынка, а ў Мікашэвічах – веранды. У горадзе гранітаздабытчыкаў патрабуецца электрыфікацыя аўтадрома. Гэтыя моманты неабходна будзе ўлічыць у сваёй рабоце новаму савету Лунінецка-Ганцавіцкай МРАС ДТСААФ.

Выступаючыя ў спрэчках давалі высокую адзнаку работы структуры пад кіраўніцтвам Барыса Гнедзькі.

Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ Мікалай Арсяновіч, вызначаючы задачы на перспектыву, заклікаў падняць на больш высокі ўзровень дасягненні ў ваенна-прыкладных відах спорту, у прыватнасці, у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Ён таксама дадаў, што пры мэтанакіраванай рабоце юнакі могуць выконваць “кандыдацкія” нарматывы без навучання ў спецыялізаваных установах. Зразумела, многае залежыць ад зброі, таму было б нядрэнна, каб у кожным раёне былі больш сучасныя ўзоры вінтоўкі. Мікалай Мікалаевіч расказаў, што зараз рыхтуюцца дакументы на правядзенне рамонту лунінецкага мотадрома, па завяршэнні якога гульні бліжэйшага Чэмпіянату Еўропы па мотаболе зноў маглі б праходзіць не толькі ў Пінску, але і ў Лунінцы.

Словы ўдзячнасці ў адрас работы Лунінецка-Ганцавіцкай структуры гучалі з вуснаў намесніка старшыні райвыканкама Анатоля Захаркевіча, які прысутнічаў на сходзе разам са сваім калегам з Ганцавіцкага раёна Сяргеем Сарокавым.

Мікалай Арсяновіч падзякаваў Барысу Гнедзьку за сумленную і плённую працу і ўручыў Падзяку.

Другім пытаннем парадку дня былі выбары новага савета структуры. Яно выклікала шмат эмоцый. Восем чалавек выбралі аднагалосна, а вось вакол 9-ай кандыдатуры ўзнікла шмат пытанняў. Мікалай Мікалаевіч прапанаваў пакуль пакінуць гэта месца для новага старшыні, але чалавек на пасаду яшчэ не знойдзены. Тады ўдзельнікі сходу прапанавалі выбраць Барыса Гнедзьку, які часова будзе выконваць абавязкі кіраўніка.

ХХХ

Жыццё паказвае, што работа масавай арганізацыі ДТСААФ па-сапраўднаму патрэбна краіне і грамадству. Супрацоўнікі абароннага таварыства захоўваюць і прымнажаюць традыцыі некалькіх пакаленняў, удасканальваюць методыкі выкладання ваенна-прыкладных дысцыплін, надаюць важную ўвагу патрыятычнаму і фізічнаму выхаванню.

Гэта пацвердзіла выступленне старшыні Лунінецкай гарадской арганізацыйнай структуры ДТСААФ Пятра Рудовіча.

Зусім маладая арганізацыя  ўтварылася летам 2017 года.У яе склад уваходзяць 12 пярвічак і 1389 членаў.

Пры арганізацыі і правядзенні шматлікіх ваенна-патрыятычных і спартыўных мерапрыемстваў гарадская структура цесна супрацоўнічае і ўзаемадзейнічае з райвыканкамам, аддзелам адукацыі, спорту і турызму, БРСМ, Беларускай Федэрацыяй аўтамотаспорту і іншымі арганізацыямі. Мотабольная каманда “Ракета” на працягу многіх год станавілася пераможцай і прызёрам рэспубліканскага першынства. І толькі сёлета з-за пераходу ключавых ігракоў у склад асноўнага саставу “Лунінца” не трапіла на п’едэстал. Пётр Іванавіч выказаў удзячнасць усім ігракам, трэнеру-механіку Віктару Лужаніну, якому, дарэчы, уручаны юбілейны медаль “90 год ДТСААФ” і Ганаровая грамата. Медалём адзначаны і яго сын Аляксандр, які выступае за каманду “Лунінец” (на здымку).

У кастрычніку лунінчане сталі бронзавымі прызёрамі Кубка Брэсцкай абласной структуры ДТСААФ па стральбе. На п’едэстал узняліся выхаванцы Віктара Вайцяхоўскага, які ўзначальвае пярвічку СШ №2 г. Лу-нінца. Для больш выніковай работы Пётр Іванавіч уручыў кіраўніку новую вінтоўку і грамату. Узнагароды ў гэты дзень атрымалі таксама Уладзімір Вабішчэвіч (лунінецкая гімназія) і Васіль Мальцэвіч (політэхнічны каледж).

Асноўным напрамкам дзейнасці з’яўляецца навучанне вадзіцеляў розных катэгорый. Летась выпускнікамі аўташколы сталі 348 чалавек. Высокім застаецца ўзровень здачы экзаменаў з першага разу ў МРЭА ДАІ – 70 працэнтаў.

У выступленні П.І. Рудовіч закрануў пытанні абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы. Так, толькі летась атрымалі новы легкавы аўтамабіль “Рэно-Логан” і пасажырскі аўтобус “Газель-Некст” на 17 пасадачных месцаў, які будзе выкарыстоўвацца для падвозу спартсменаў на спаборніцтвы і ў арганізацыі пасажыраперавозак.

У цэлым з планавымі паказчыкамі калектыў справіўся. Сярэднямесячны даход на аднаго штатнага супрацоўніка склаў 1776 рублёў. Працуюць рэнтабельна – 30,3 працэнта.

Улічваючы, што савет структуры выбраны зусім нядаўна, у гэтым жа складзе на чале з Пятром Рудовічам ён працягне работу ў бліжэйшую пяцігодку.

На абодвух сходах былі выбраны дэлегаты на ХХІІ канферэнцыю Брэсцкай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть