Официально

Што год наступны нам рыхтуе?

nlun05На мінулым тыдні прайшло сумеснае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта і чацвёртай сесіі раённага Савета дэпутатаў XXVІІ склікання.

Справаздачу аб чакаемым выкананні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2014-ты і асноўных мэтавых паказчыках прагнозу на 2015 год трымаў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч. Свой даклад Васіль Міхайлавіч невыпадкова пачаў з аналізу стану спраў у сельскай гаспадарцы. Галіна з’яўляецца вядучай у народнагаспадарчым комплексе раёна.

Тэмп росту валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі сёлета склаў 115 працэнтаў пры плане 104,5. Дасягнуць перавыканання ўдалося за кошт раслінаводства. Пры ўраджайнасці збожжавых 33 цэнтнеры з гектара атрымана 70,5 тысячы тон зерня, 19 — бульбы, 30 — агародніны, 7,8 тысячы тон рапсу.

У 2015 годзе тэмп росту валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі прагназуецца на ўзроўні 103,5 працэнта. Асноўны прырост плануецца забяспечыць за кошт павелічэння аб’ёмаў у жывёлагадоўлі, у прыватнасці, за кошт росту пагалоўя буйной рагатай жывёлы і павелічэння яе прадуктыўнасці. Мяркуецца рэалізаваць не менш як 6,6 тысячы тон мяса і 57,2 тысячы тон малака.

Істотна выраслі і прагнозныя паказчыкі ў раслінаводстве. Будучы год павінен быць адзначаны вытворчасцю 86,9 тысячы тон зерня (з улікам кукурузы), 35 тысяч тон — бульбы, 44 — агародніны, 7,4 — масла-насення рапсу.

Працягнецца ўзвядзенне дзвюх малочнатаварных фермаў — у СВК “Дварэцкі” і ПСУП “Рэдзігерава-Агра”. Разам з тым, падкрэсліў дакладчык, новыя фермы самі па сабе не змогуць забяспечыць вялікі прырост прадукцыі жывёлагадоўлі. Неабходна наладзіць строгі кантроль за захаваннем тэхналагічнай дысцыпліны і самую пільную ўвагу ўдзяліць аднаўленню статка, давёўшы сярэднясутачныя прывагі на вырошчванні маладняку як мінімум да 650 грамаў.

Аналізуючы работу прамысловай галіны, дакладчык адзначыў яе станоўчую дынаміку. Чакаецца, што прамысловымі прадпрыемствамі будзе выпушчана тавараў і аказана паслуг на 2,4 трыльёна рублёў. Рост аб’ёмаў забяспечылі РУВП “Граніт”, ААТ “Спецжалезабетон”, ПВУП “Вікторыя”, хлебазавод і філіял “НВК “Палессе” райспажыўтаварыства. Па папярэдніх падліках індэкс фізічнага аб’ёму па таварах па выніках 2014 года складзе крыху больш за 101 пра-цэнт, у 2015 годзе гэты паказчык плануецца 100,7 працэнта.

У 2015 годзе будзе працягнута рэалізацыя шэрагу інвестыцыйных праектаў. У прыватнасці, — узвядзенне Сітніцкага ГАКа і мадэрнізацыя існуючай на “Граніце” вытворчасці, на што запланавана 180 мільярдаў рублёў. Больш як 12 мільярдаў рублёў мяркуюць патраціць на мадэрнізацыю на ААТ “Спецжалезабетон”, 11 мільярдаў — на ААТ “Лунінецкі малочны завод”. Пэўныя сумы прадугледжаны на гэтыя мэты на хлебазаводзе і ААТ “Палімер”.

Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове сёлета склалі 94,9 тысячы долараў ЗША пры гадавым прагнозе 4 мільёны до-лараў ЗША. На будучы год прагноз прыцягнення такіх інвестыцый у раён запланаваны ў памеры 1 мільён долараў ЗША.

Па папярэдніх прыкідках экспарт тавараў у 2014 годзе складзе больш як 120 працэнтаў. Экспарт паслуг чакаецца на мінулагоднім узроўні — 112,5 працэнта. За мяжу прададзена тавараў на 66 мільёнаў долараў ЗША. Больш як 80 відаў тавараў пастаўляліся ў 17 краін свету.

У будучым годзе плануецца ўдасканальваць работу па развіццю знешнегандлёвых сувязей, перш за ўсё, у Расійскую Федэрацыю, Казахстан, Украіну і краіны блізкага замежжа. Аднак, улічваючы сітуа-цыю на валютных рынках гэтых краін, паступленне выручкі чакаецца ў межах 77 мільёнаў долараў ЗША ці 94,3 працэнта да ўзроўню папярэдняга года.

Раёнам выкананы паказчык па жыллю: у эксплуатацыю яго ўведзена 27,8 тысячы квадратных метраў.

Разам з тым, пры заданні 101 працэнт сёлета выкананыя ўласнымі сіламі будаўнічыя работы склалі 83,5 працэнта. На 2015 год задание па аб’ёму падрадных будаўнічых работ даведзена на ўзроўні 97,7 працэнта.

Мэтавы паказчык па энергазберажэнню па выніках бягучага, як і прадугледжвалася, складзе “мінус” 6,5 працэнта. Нязменным у планах застаецца ён і на будучы год.

Рознічны тавараабарот пры заданні 105 працэнтаў чакаецца на ўзроўні 109. На 2015 год гэты паказчык запланаваны 104,5 працэнта.

У сферы малога прадпрымаль-ніцтва плануецца стварыць 18 арганізацый і 200 новых рабочых месцаў.

Намінальная налічаная заработная плата ў 2015 годзе ў раёне павінна скласці не менш як 5980 тысяч рублёў на аднаго работніка.

На сесіі быў прадстаўлены праект бездэфіцытнага раённага бюджэту. Даходная і расходная часткі запланаваны ў памеры 656 мільярдаў 286 мільёнаў 916 тысяч рублёў. Па словах начальника фінансавага аддзела Леаніда Юнчыка, асноўнай крыніцай паступленняў па-ранейшаму з’яўляюцца падаткі — амаль 376 мільярдаў рублёў. У расходах найбольшыя выдаткі запланаваны на адукацыю — больш як 252 мільярды, ахову здароўя — больш як 165 мільярдаў, жыллёва-камунальную сферу — каля 110 мільярдаў рублёў.

Дэпутат райсавета Васіль Мелюх, які выступіў у спрэчках, прапанаваў адобрыць праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэту раёна на 2015 год. Адначасова заўважыў, што паранейшаму неабходны сродкі на падтрымку сельскай гаспадаркі. Зрэшты, усё залежыць ад таго, як будзем працаваць, таму Васіль Сцяпанавіч заклікаў адзначыць 2015-ты стараннай працай, каб зрабіць упэўнены задзел для спраўджвання ўсіх планаў і задум.

На сумесным пасяджэнні адобраны планы работы на будучы год раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, а таксама ўнесены змяненні ў некаторыя рашэнні райсавета.

Депутаты зацвердзілі прапанаваны план Генеральнай забудовы горада Мікашэвічы на 2015-2030 гады.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть