Официально

“СПАДАРОЖНІК” ЧАКАЕ ДАПАМОГІ

На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны вынікі аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва і летняга адпачынку дзяцей у мінулым годзе.

Работа адпаведнага прадстаўніцтва абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра і шэрагу раённых службаў у частцы, якая датычыла разглядаемага пытання, прызнана здавальняючай. Зацверджаны планы размеркавання пуцёвак на 2011 года за кошт сродкаў сацыяльнага страхавання, а таксама рэспубліканскага бюджэту: для насельніцтва, якое пацярпела ад катастрофы на ЧАЭС; для санаторна-курортнага лячэння інвалідаў ва ўзросце да 18 год; непрацуючых пенсіянераў і інвалідаў, якія атрымліваюць пенсіі з розных крыніц і маюць медыцынскія паказанні на санаторна-курортнае лячэнне.

Аддзелам адукацыі і фінансаваму рэкамендавана вышукаць дадатковыя сродкі на ўмацаванне матэрыяльнай базы аздараўленчага лагера “Спадарожнік”, а таксама на даплату да поўнага кошту пуцёвак для абяздоленых дзяцей: тых, хто застаўся без папячэння бацькоў, сірот і інвалідаў. Прапрацоўваецца пытанне аб прадастаўленні спонсарскай дапамогі арганізацыямі раёна на падрыхтоўку здраўніцы на ўзбярэжжы Белага возера да работы ў летні перыяд.

Створаны камісіі па прыёмцы аздараўленчых лагераў ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі. На працягу мая плануецца забяспечыць поўную падрыхтоўку лагераў да маючага адбыцца аздараўленчана сезона.

Запатрабавана ажыццяўляць пастаянны кантроль па забеспячэнню захаванасці жыцця і здароўя юных лунінчан; бяспечнага знаходжання дзяцей у месцах адпачынку; укамплектавання іх кваліфікаванымі кадрамі выхавальнікаў, повараў, медыцынскіх і кухонных работнікаў; бесперабойнага паступлення ў аздараўленчыя лагеры высокаякасных прадуктаў харчавання айчыннай вытворчасці. Адпаведныя раённыя службы павінны не дапусць правапарушэнняў, арганізаваць ахову грамадскага парадку, паклапаціцца аб шэрагу іншых пытанняў, каб летні адпачынак дзяцей быў бяспечным і спрыяльным.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть