Официально

Сустрэча на хлебазаводзе

встреча на хзЧлен Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Удавенка на мінулым тыдні сустрэлася з работнікамі хлебазавода. Пытанняў да сенатара было няшмат. Іх члену Пастаяннай камісіі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву зацікаўленыя маглі задаць як у ходзе асабістага прыёму, так і падчас непасрэдна сустрэчы з калектывам.

Цікавіла людзей прыватызацыя жылля, перспектывы ўдасканалення работы камунальнай службы і лёс участкаў для агародніцтва ў мікрараёне Баханова. Прагучала таксама прапанова ўнесці ў заканадаўства змяненні, якія б гарантавалі льготы і даплату да пенсіі адзначаным дзяржаўнымі ўзнагародамі. Усе ўзнятыя праблемы ўзяты сенатарам на кантроль.

Таццяна Дзмітрыеўна скарысталася магчымасцю расказаць прысутным пра работу ў Савеце Рэспублікі, прынятых заканадаўчых актах і тых, якія будуць абмяркоўвацца ў ходзе 3-яй сесіі верхняй палаты парламента.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть