Трыумф незалежнасці і росквіту
КультураОфициально

Трыумф незалежнасці і росквіту

независимостьЛунінеччына ўрачыста адзначыла Дзень Незалежнасці.

Сонечнае надвор’е быццам падкрэслівала святло і цеплыню галоўнага свята краіны. Ветэраны, кіраўнікі раёна, ваенныя, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь накіроў-валіся да дзіцячай школы мастацтваў, дзе па добрай традыцыі лунінчане і госці горада адзначаюць галоўнае свята нашай краіны – Дзень Рэспублікі. Разам збіраліся прадстаўнікі розных пакаленняў. Іх раздзяляе час, але аб’ядноўвае адна агульная радасць – краіна, у якой мы жывем, свабодная і незалежная.

независимость5Урачысты мітынг адкрыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталь Адзішчаў. Ён падкрэсліў, што гісторыя Беларусі занатавала на сваіх старонках шмат важных па-дзей, святаў і дат, аднак асаблівае месца займае Дзень Незалежнасці, адзначаючы які мы звяртаемся да вытокаў дзяржаўнасці, намячаем новыя рубяжы, будуем новыя планы. Шмат цёплых слоў адрасаваў Віталь Мікалаевіч лепшым працаўнікам раёна, адоранай моладзі. Асаблівую падзяку выказаў ветэранам, якія ўнеслі свой неацэнны баявы і працоўны ўклад у Вялікую Перамогу савецкага народа над фашызмам, сённяшнюю незалежнасць радзімы. “Давайце разам штодзённа рабіць дабро, сваімі справамі і ўчынкамі ўслаўляць тую зямлю, дзе нарадзіліся і выраслі. Каб кожны год Дзень Рэспублікі святкаваўся, як цудоўны трыумф незалежнасці і росквіту Бацькаўшчыны. А калі краіна моцная, дык і людзям жывецца ў ёй слаўна…”.

независимость4Хвіліна маўчання… Упэўнены, ветэраны прыгадалі сваіх баявых таварышаў, ваенныя шляхі-дарогі… А, магчыма, перанесліся ў думках у тыя страшныя гады. У задуменні – моладзь. На шчасце, юнакі і дзяўчаты не чулі грукатання кананад. Яны жывуць у мірнай краіне, за якую цяпер у адказе.

Да святочных віншаванняў далучыліся старшыня савета ветэранаў Надзея Лазіцкая і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Верас.

независимость6На гарачыя камяні абеліскаў загінуўшым воінам, каля якіх ганаровую варту неслі вучні гарадскіх школ, кладуцца кветкі і вянкі…

Пасля мітынгу на ўпрыгожанай беларускай дзяржаўнай сімволікай сцэне пачалася канцэртная праграма, якая прайшла ў атмасферы шчырасці і сардэчнасці, на хвалі добрага настрою. Музычныя нумары гучалі ў выкананні калектываў і работнікаў устаноў культуры раёна, удзельнікаў мастацкай самадзейнасці.

Разнастайныя забаўляльныя конкурсы і віктарыны, спаборніцтвы і майстар-класы самым маленькім жыхарам раёна прапанавалі работнікі Цэнтра дзіцячай творчасці. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адказвалі на пытанні, гулялі, весяліліся.

На гарадскім стадыёне адбыўся матч чэмпіянату вобласці па футболе паміж  камандамі нашага і Столінскага раёнаў, які завяршыўся з лікам 0:5. Жадаючыя маглі паўдзельнічаць у спаборніцтвах, якія падрыхтавалі работнікі РФСК “Здароўе”.

У гандлёвых радах удзельнікі свята набывалі шашлыкі, кандытарскія вырабы, салодкія напіткі. Працавалі кніжныя выставы, арганізаваныя работнікамі цэнтральнай і дзіцячай бібліятэк.

независимость2…Вечарам святкаванне працягнула танцавальна-забаўляльная праграма на плошчы Леніна, на завяршэнні якой лунінчане і госці горада спявалі гімн сваёй незалежнай краіны…

Прыемна адзначаць, што разам з лепшымі калектывамі Брэстчыны на галоўнай пляцоўцы абласнога свята меў гонар выступаць народны ансамбль “Прымакі”. Калектыў выканаў новую песню “Васільковы колер”, якая адразу знайшла сваіх прыхільнікаў.

Шчасця, сінявокая краіна!

независимость8Урачыстым мітынгам на плошчы каля Палаца культуры РУВП «Граніт» у Мікашэвічах адкрылася святкаванне Дня Незалежнасці.

Са значнай падзеяй у жыцці кожнага беларуса павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Рафаловіч, старшыня гарвыканкама Анатоль Давыдовіч, кіраўнікі мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць людзей, што аддалі жыццё за незалежнасць рэспублікі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі. Затым усе адправіліся на плошчу імя В. Каржа, дзе ўсклалі вянкі і кветкі да помніка воіну-вызваліцелю.

независимость7На працягу ўсяго дня жыхары і госці Мікашэвіч змаглі пабываць на самых разнастайных святочных мерапрыемствах ці проста адпачыць за гутаркамі з сябрамі ў летнім кафэ, якое арганізавалі філіялы райспажыўтаварыства. Вялікую цікавасць выклікала выстава дэкаратыўна-прыкладных работ, падрыхтаваная супрацоўнікамі ўстановы культуры. Шмат наведвальнікаў прыцягнулі тэматычныя кампазіцыі з жывых кветак і іншых падручных матэрыялаў, створаныя выхаванцамі і педагогамі дзіцячых садоў, школ і гімназіі, філіяла ЦДТ. Амаль тры дзясяткі ўдзельнікаў змагаліся ў конкурсе чытальнікаў. Цікавымі і яркімі нумарамі пацешылі калектывы мастацкай самадзейнасці. А дыскатэка ў Палацы культуры, якая ўпершыню адкрылася пасля працяглага перапынку, стала прыемнай падзеяй для гарадской моладзі.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть