Официально

У чаканні змен

сесияяяяДваццаць чацвёртая сесія раённага Савета стала заключнай у рабоце дэпутатаў ХХVI склікання.
Старшыня райсавета Віталь Адзішчаў прадставіў увазе сабраўшыхся асноўныя вынікі дзейнасці за чатыры гады. З садакладам выступіў начальнік РАНС Мікалай Арашкевіч. Інфармацыю дэпутаты прынялі да ведама.
Начальнік РАУС Уладзімір Рыбак расказаў пра стан крымінагеннай абстаноўкі на тэрыторыі раёна і прымаемых мерах па папярэджанню злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, рэцыдыўнай злачыннасці, забеспячэнню жыцця і здароўя адзінокіх састарэлых грамадзян. З пачатку года па ўсіх накірунках адзначаны рост злачынстваў. Іх колькасць павялічылася з 77-мі да 92-ух – прыкладна на 20 працэнтаў. Трывожаць асабліва цяжкія злачынствы і тыя, што ўчынены асобамі, якія маюць незнятую і непагашаную судзімасць. Больш падрабязна спыніўся дакладчык на распаўсюджванні ў маладзёжным асяродку так званых курыцельных сумесяў. Шкода, якую наносяць рэкламуемыя як бяскрыўдныя “спайсы”, каласальная. Ёсць звесткі, што менавіта пасля іх ужывання наступіла смерць некалькіх маладых людзей у Мінску.
Як станоўчы адзначыў дакладчык факт зніжэння колькасці злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, а таксама тое, што ўдалося “ўтаймаваць” бытавую злачыннасць. Адначасова трэба па-ранейшаму не ўпускаць з поля зроку сем’і, якія знахо-дзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, асаблівую ўвагу звярнуўшы на дзяцей, якія тут выхоўваюцца.
Дэпутаты зацвердзілі Тэрытарыяльную праграму дзяржаўных гарантый па забеспячэнню медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва раёна на 2014 год. Яе на сесіі прадставіў галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Ігар Невар.
Сесія зацвердзіла справа-здачу аб выкананні раённага бюджэту за 2013 год, які па даходах склаў 529444398,4 тысячы рублёў, па расходах – 517668556,2 тысячы рублёў. Перабольшанне даходаў над расходамі склала 11775842,2 тысячы рублёў.
Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Рэспублікі Беларусь» устаноўлены межы населеных пунктаў Багданаўскага, Бастынскага, Вулькаўскага, Гарадоцкага, Дварэцкага, Дзятлавіцкага, Лахвенскага, Лунінскага, Рэдзігераўскага, Сінкевіцкага і Чучавіцкага сельсаветаў.
З заключным словам выступіў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч, які браў удзел у рабоце сесіі. Васіль Міхайлавіч падзякаваў за старанні і плён старшыні райсавета Віталю Адзішчаву (нягледзячы на адстаўку, ён застаецца выконваць абавязкі кіраўніка прадстаўнічай улады да першай сесіі раённага Савета дэпутатаў новага склікання) і дэпутатам ХХVI склікання. Найбольш актыўныя з іх адзначаны Ганаровымі граматамі раённага Савета.
НА ЗДЫМКУ:
В.М. Адзішчаў уручае ўзнагароду дэпутату С.П. Тураўцу.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть