У маршруце — аддалёныя пункты
Официально

У маршруце — аддалёныя пункты

вересЧарговы тыдзень работы ў акрузе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Верас пачала з наведвання найбольш аддаленых вёсак Лунінеччыны. Першым пунктам стала Барсукова.

На сустрэчу, якая праходзіла ў доме сацыяльных паслуг, сабралася некалькі чалавек пераважна пенсійнага ўзросту. Невыпадкова сваё выступленне Валянціна Ігнатаўна сканцэнтравала на той рабоце, якая вядзецца ў Парламенце ў напрамку падтрымкі людзей састарэлага ўзросту. Дэпутат запрасіла вяскоўцаў да дыялогу, і мясцовыя жыхары паведамілі, што адной з галоўных праблем, з якой ім даводзіцца сутыкацца, гэта – медыцынскае абслугоўванне. Справа ў тым, што да ўрача ім трэба дабірацца ў Лахву, а зручнага транспартнага злучэння тут няма.

– Школу ў Перунова закрылі даўно. Будынак пустуе, дык няўжо нельга тут бальніцу размясціць?

– Нельга, – уступае ў размову намеснік галоўнага ўрача раённай бальніцы Святлана Хлебус. – У Барсукова і Перунова ўсяго 209 чалавек жыве.

– Дык можа ёсць магчымасць далучыць нас да Рэдзігераўскай амбулаторыі?

– Нягледзячы на тое, што гэта іншы сельсавет, прапанова вырашальная.

Святлана Іванаўна запэўніла, што пытанне будзе разгледжана кіраўніцтвам раённай бальніцы, але крыху давядзецца пачакаць.

Яшчэ адно пытанне, якое вельмі хвалюе вяскоўцаў, гэта выдзяленне ўчасткаў пад пасадку бульбы. На апошнім справа-здачна-выбарчым сходзе СВК “Новае Палессе” прынята рашэнне, што адзінокім пенсіянерам прадугледжана 15 сотак, а на дваіх – усяго 20.

Валянціна Ігнатаўна папрасіла кіраўніцтва гаспадаркі разгледзець праблему і дапамагчы тым, хто жадае працаваць на зямлі.

На наступны дзень адбылася сустрэча Валянціны Верас з жыхарамі вёскі Лугі.

 

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть