У Мінску адбыўся ІІІ з’езд рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”
Официально

У Мінску адбыўся ІІІ з’езд рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”

На ім падвялі вынікі работы і вызначылі прыярытэтныя накірункі ў дзейнасці на бліжэйшую пяцігодку. Удзел у высокім форуме бралі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Невар і старшыня Лунінецкай раённай арганізацыі Людміла Казадаева, якую папрасілі падзяліцца ўражаннямі:
– За 10 год існавання “Белая Русь” стала адным з самых шматлікіх і аўтарытэтных грамадскіх аб’яднанняў, – заўважыла Людміла Іванаўна. – Сёння ў нашых радах налічваецца каля 178 тысяч аднадумцаў. Структуры дзейнічаюць ва ўсіх гарадах і райцэнтрах. Надзейны партнёр дзяржавы, “Белая Русь” гарантуе падтрымку сацыяльнай палітыкі Прэзідэнта, што азначае клопат пра кожнага чалавека, грамадзяніна нашай краіны і яго будучае. Такі неаспрэчны факт пад-крэслівалі мае калегі на з’ездзе.
Плануецца, што грамад-скія актывісты возьмуць пад патранаж малы і сярэдні бізнес, каб ствараць дадатковыя ўмовы для развіцця народнага прадпрымальніцтва. А яшчэ заняць моладзь, каб захаваць жывы актыў у краіне. Таму надалей бу-дзем умацоўваць плённае супрацоўніцтва з маладзёжнымі суполкамі – піянерамі і “брсмаўцамі”.
Асобныя дэлегаты ўзнялі пытанне аб пераўтварэнні аб’яднання ў палітычныю партыю. Аднак лічу, што пасылу для гэтага няма. Любая партыя – гэта частка грамадства, у якой ёсць ідэалогія і праграма, нацэленыя на барацьбу за ўладу. “Белая Русь” дзяліць народ не збіраецца, а наадварот – згуртоўвае аднадумцаў.
Да таго ж, важна стымуляваць грамадзянскую актыўнасць людзей праз узаемадзеянне з органамі дзяржаўнай улады. У пэўнай ступені для гэтага працуе грамадская прыёмная, дзе сваіх землякоў гатовы выслухаць прадстаўнікі райвыканкама, кіраўнікі службаў, прадпрыемстваў, устаноў Лунінеччыны. Пра графік работы паведамляем на старонках раённай газеты.
На з’ездзе выбралі новага старшыню аб’яднання. Ім стаў Генадзь Давыдзько, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі. Вызначаны новы скад Рэспубліканскага савета і Цэнтральнай кантрольна-рэвізійнай камісіі. Упэўнена, дзелавы і канструкцыйны дыялог пра месца і ролю РГА “Белая Русь” у палітычнай, сацыяльнай і культурнай сферах жыцця абавязкова знойдзе ўвасабленне ў рэальных справах.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть