КультураОфициально

Візіт сяброўства

визитСпартыўная школа на працягу доўгіх гадоў падтрымлівае цесную сувязь са спартыўным клубам “Blau-Weiss 96” з нямецкага горада Шэнефельд. Невыпадкова, што ў чарговы прыезд дэлегацыі з горада-пабраціма прэзідэнт клуба Марга Гецьенс прапанавала сваім суайчыннікам завітаць у СДЮШАР з сяброўскім візітам.

На стадыёне ішлі заняткі лёгкаатлетычных секцый пад кіраўніцтвам Валерыя Жукоўскага, Алены Вярэніч і Святланы Літвіненка. Cустрэцца з нямецкімі сябрамі пажадалі і трэнеры па футболе Міхаіл Аляшкевіч і Аляксандр Пічыц, а таксама дзіцячая каманда, якая сёлета брала ўдзел у міжнародным турніры ў Шэнефельдзе. Убачыўшы Маргу Гецьенс хлопчыкі радасна абступілі яе і, безумоўна, былі вельмі рады сустрэчы. Бо менавіта яна, як клапатлівая і чулая маці, зрабіла шмат, каб у Германіі дзеці адчувалі сябе ўтульна і камфортна.

У сваю чаргу прэзідэнт клуба выказала ўдзячнасць трэнерскаму калектыву за садзеянне ва ўмацаванні сяброўскіх адносін паміж дзвюма краінамі і ўручыла памятныя падарункі. Намеснік старшыні райвыканкама Віктар Рафаловіч запэўніў, што з боку ўлады будзе зроблена ўсё магчымае, каб гэтыя кантакты толькі ўзмацняліся.

Прыемна было назіраць за трэніроўкай майстра спорту міжнароднага класа Эдуарда Міхана, які гэты месяц прысвяціў малой радзіме. Паміж зоркай беларускага спорту і членамі нямецкай дэлегацыі адбыўся невялікі дыялог. Германія вядома як спартыўная краіна, таму прыемна было чуць ад замежных сяброў, што цяпер яны таксама будуць балець за нашага земляка.

Нямецкім гасцям прыемна было бачыць юных спарт-сменаў, апранутых у форму, што гэтым летам “Blau-Weiss 96” падарыў школе. А потым з задавальненнем з дзецьмі гулялі ў футбол, а за кубкам кавы разам з трэнерамі абмеркавалі планы на будучы год.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть