Официально

Вясна дае земляробу шанц

“Веснавы дзень год корміць”, – з канстатацыі гэтай зразумелай для селяніна народнай ісціны пачаў пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта яго старшыня Васіль Агіевіч.
Імклівае наступленне цяпла дало пачатак пасяўной на Лунінеччыне. Па гэтай прычыне абмяркоўвалі не столькі гатоўнасць да важнай кампаніі, колькі яе ход. Галоўны аграном райсельгасхарчу Барыс Абравец нагадаў, што сёлета плануецца атрымаць 72,8 тысячы тон зерня. Азімы клін займае 11425, яравы – 25725 гектараў. Ёсць неабходная колькасць насення, 99 працэнтаў якога – высокіх рэпрадукцый. Датычыць гэта не толькі збожжавых, кукурузы і зернебабовых, але і бульбы, траў і шматкампанентных травасумесяў. Практычна ўся пасяўная тэхніка своечасова адрамантавана. Плённа папрацавалі з арганікай і тукамі.
Праўда, так абстаяць справы не ўсюды. Кіраўнік раёна звярнуў увагу, што там-сям яшчэ дапускаецца правядзенне сяўбы па непадрыхтаванай глебе. Такое парушэнне тэхналогіі не што іншае, як марная трата грошай. Шмат папрокаў прагучала ў адрас кіраўніка і спецыялістаў СВК “Дварэцкі”. Анатоль Кіндрук прыняў іх не ўсе. Прызнаўшы, што “ўпусцілі арганіку”, запэўніў: усе іншыя веснавыя работы выконваюцца своечасова.
“Прырода сёлета пакуль дае земляробу ўнікальны шанц, – падкрэсліў В.М. Агіевіч. – І выкарыстаць яго трэба спаўна. Цяпер усё залежыць ад задзейнічаных на пасяўной службаў, якія павінны працаваць дакладна, зладжана і аператыўна”.
Сяўбу збожжавых мяркуецца завяршыць у 12-дзённы тэрмін.

ПРЫЯРЫТЭТНЫ НАКІРУНАК – БЯСПЕКА ЛЮДЗЕЙ
Гэтая выснова гучала ў выступленнях усіх, хто браў удзел у абмеркаванні вынікаў работы раённага звяна Брэсцкай тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Начальнік РАНС Мікалай Арашкевіч заўважыў, што мэтанакіраваная і сістэмная прафілактычная работа дазволіла за апошнія 8 год на 49 працэнтаў зменшыць колькасць пажараў. І ўсё ж летась іх было зарэ-гістравана 76, матэрыяльны ўрон перабольшыў 2 мільярды рублёў. У агні загінулі 11 чалавек.
Гэтыя лічбы прымушаюць не збаўляць тэмпы прафілактыкі, шукаючы новыя яе формы і метады. Асаблівая ўвага, па словах Мікалая Уладзіміравіча, сёння ўдзяляецца праблемным домаўладанням. Разам з прадстаўнікамі сельвыканкамаў і іншых зацікаўленых службаў пабывалі прыктычна ў кожнай з сем’яў, што маюць статус сацыяльна-небяспечных. Іншы раз даводзілася прымаць кардынальныя меры і забіраць дзяцей у прытулак. Дзе-нідзе абмежаваліся папярэджан-нем, пакінуўшы бацькоў пад пільным кантролем наглядных камісій.
Пракурор раёна Аляксандр Карлюк запатрабаваў больш жорстка ставіцца да п’яніц, якія іншы раз проста перашкаджаюць нармальна жыць суседзям. Сёння для спынення гэтай заганнай з’явы ёсць самыя розныя меры, ажно да высялення з жылля ў шматкватэрных дамах.
Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іван Піліпцэвіч сканцэнтраваў увагу на навядзенні парадку, расказаў пры вынікі праведзеных напярэдадні месячніка па добраўпарадкаванню, які пачаўся 17 сакавіка, рэйдаў. Выступленне суправаджалася слайдамі, якія пераконвалі: да ідэальнага парадку на Лунінеччыне яшчэ далёка. Працаваць у гэтым накірунку трэба больш выверана. Старшыня райвыканкама В.М. Агіевіч неаднаразова падкрэсліў: у раёне не павінна быць ніводнага закінутага ці засмечанага кавалачка зямлі.
На рацыянальным выкарыстанні галоўнага нашага багацця – зямельных угоддзяў – засяродзіў увагу прысутных кіраўнік землеўпарадкавальнай службы Сяргей Чарненка, які запэўніў, што ў тых, хто будзе дапускаць зарослыя бур’яном на-дзелы, яны будуць проста забірацца. На Лунінеччыне досыць гаспадароў, якія хочуць і ўмеюць працаваць на зямлі. У чарговы раз звернута ўвага кіраўнікоў сельгасарганізацый на неабходнасць юрыдычнага афармлення дзяржаўных угоддзяў, якія знахо-дзяцца ў іх карыстанні.
У тым, што парадак наводзіць трэба, здаецца, не сумняваецца ніхто. Ці варта казаць, як псуюць выгляд паселішчаў старыя закінутыя пабудовы і пахіленая агаро-джа? Аднак з’явы такія яшчэ ёсць у нашых вёсках. На гэта звярнуў увагу галоўны архітэктар раёна Аляксей Сакалоўскі. Ён жа выказаў заклапочанасць, што іншы раз пасля пракладкі газа- і водаправодаў не адразу ў належны выгляд прыводзяцца вуліцы населеных пунктаў. Адначасова кіраўнік заклікаў старшыняў сельвыканкамаў арганізаваць работы па ўборцы могілак, дапамагчы лю-дзям тэхнікай, своечасова падвезці пясок. Паклапаціцца трэба і пра месцы воінскіх пахаванняў, абеліскі і помнікі ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Зразумела, што ўжо сёння варта прыступаць да азелянення гарадоў і вёсак, папярэдне вызначыўшы, дзе і якія кветнікі аздобяць нашы паселішчы.
Загадчык аддзела гігіены РЦГіЭ Людміла Мароз упэўнена, што санітарны парадак залежыць ад кожнага з жыхароў. Шкада, што іншы раз да іх даводзіцца прымяняць меры адміністрацыйнага парадку, як, зрэшты, і да кіраў-нікоў, якія не выконваюць прадпісанні. Прычым, увагу трэба звяртаць на падведамасную тэрыторыю, замацаваныя пусткі, якія нярэдка ператвараюцца ў сметнікі.
Асабліва шмат іх пасля зімы ў лясной зоне, на што было ўказана работнікам лесагаспадарчага прадпрыемства.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть