Официально

Выйсці на прырост

Выкананне ў раёне Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь было разгледжана ў ходзе пасяджэння раённага выканаўчага камітэта, якое правёў яго старшыня Васіль Агіевіч.
З даклада галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Ігара Невара вынікала, што, пачынаючы з 2010 года, у раёна адзначана зніжэнне смяротнасці з 14,7 да 13,6, у тым ліку працаздольнага ўзросту – з 6,5 да 5,1 на 1 тысячу насельніцтва. Адначасова назіралася стабілізацыя нараджальнасці. Найбольш малышоў нараджаецца ў г. Лунінцы, а таксама ў населеных пунктах, якія абслугоўваюць работнікі Любачынскага, Рэдзігераўскага і Дварэцкага ўрачэбных участкаў. А вось у вёсках Краснавольскага, Бастынскага, Вулькаўскага і Дубаўскага ўрачэбных участкаў заўважана зніжэнне нараджальнасці. Як станоўчы, адзначаны факт адсутнасці смяротнасці сярод немаўлят.
У структуры агульнай смяротнасці традыцыйна пераважаюць хваробы сістэмы кровазвароту (59,8 працэнта), старасць (12,4) і знешнія прычыны (10,1 працэнта). Медыкамі распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па зніжэнню лятальнага зыходу ад вострага парушэння мазгавога кровазвароту. Вядзецца таксама пастаянная работа па адбору і накіраванню пацыентаў на высокатэхналагічныя кардыялагічныя аперацыі.
Разам з тым, адзначыў Ігар Невар, за 6 месяцаў 2014 года зафіксаваны рост смяротнасці ад знешніх прычын і суіцыдаў. Не сакрэт, што нярэдка абцяжарваючай абставінай трагедый становіцца п’янства. Менавіта таму актывізавана работа па ранняму выяўленню асоб, якія злоўжываюць алкаголем. Разам з супрацоўнікамі РАУС кожны тыдзень практыкуюцца выезды ўрача-нарколага ў сельскія Саветы і вясковыя ФАПы.
Закрануў кіраўнік аховы здароўя раёна і праблему распаўсюджвання ВІЧ: удзельная вага ВІЧ-інфіцыраваных з лунінецкай прапіскай складае 5,5 працэнта ўсіх выпадкаў, зарэгістраваных па вобласці.
Вялікая ўвага ўдзяляецца своечасоваму выяўленню онкапаталогіі. У гэтым дапамагае сучаснае абсталяванне, якое знаходзіцца на ўзбраенні лунінецкіх медыкаў. Перш за ўсё, кабінет рэнтгенаў-скай камп’ютарнай тамаграфіі, перасовачны дыягнастычны комплекс “Скрынэкспрэс”, відэафібрагастраскоп і іншая апаратура. Зразумела, што тэхніка застанецца проста тэхнікай без высокакваліфікаваных урачоў. На Лунінеччыне сёння іх 203. Укамплектаванасць складае 78,2 працэнта.
У ходзе абмеркавання праблемы нацыянальнай дэмаграфічнай бяспекі В.М. Агіевіч звярнуў увагу прысутных не толькі на медыцынскія, але і агульнаграмадскія праблемы. Сёлета ў 12 разоў у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года вырасла колькасць ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў. Кіраўнік раёна запатрабаваў ад урачоў быць больш пільнымі да патэнцыяльных вадзіцеляў, якія праходзяць медыцынскую камісію.
Адначасова намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Шыла, які браў удзел у абмеркаванні, прапанаваў спытваць не толькі з медыкаў, якія па сутнасці з’яўляюцца каардынатарамі праграмы, але і з непасрэдных яе выканаўцаў – упраўлення па працы, занятасці і абароне насельніцтва, пракуратуры, раённага аддзела ўнутраных спраў, аддзела па надзвычайных сітуацыях і іншых ведамстваў, якія адказваюць за рэалізацыю гэтага несумненна важнага дакумента на месцах.
А ўрэшце, на гэта звярнула ўвагу начальнік абласнога ўпраўлення аховы здароўя Сятлана Крапівіна, і яе падтрымалі ўсе прысутныя, галоўнае – нараджальнасць. Яе стымуляванню вялікая ўвага ўдзяляецца на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Трэба спадзявацца, што працэс набудзе станоўчы імпульс, у тым ліку і ў нашым раёне.

 

СУСТРАКАЮЦЬ ШКОЛЫ ДЗЕТВАРУ
Сёлета 1 верасня на Лунінеччыне расчыняць дзверы 2 гімназіі, 25 сярэдніх школ, 2 базавыя і 5 вучэбна-педагагічных комплексаў школа-сад. Дадаць сюды варта 29 дашкольных устаноў, 2 – дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і сацыяльна-педагагічны цэнтр, аздараўленчы лагер “Спадарожник”, а таксама тры дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы – па лёгкай атлетыцы і футболе, зімовых відах спорту і плаванню. Гэта – пералік асноўных устаноў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму.
У дзень ведаў за парты сядуць 9045 школьнікаў, што на 61 больш, чым летась. Дзіцячыя сады будуць наведваць 3154 хлопчыкі і дзяўчынкі. Павялічылася і сярэдняя напаўняльнасць класаў (15,3), хаця абласны ўзровень (17,3) пакуль не дасягнуты.
Усе навучальныя ўстановы да пачатку новага года гатовы. Да 1 верасня шыкоўны падарунак атрымала Рэдзігераўская СШ. Сюды прыбыў новенькі аўтобус, на набыццё якога з абласнога бюджэту выдаткавана амаль 590 мільёнаў рублёў.
Вядзецца планамерная работа па павелічэнню аплаты працы работнікаў устаноў сферы адукацыі. У ліпені 2014 года яна склала 3375,4 тысячы рублёў (сярэднеабласны паказчык – 3527,3 тысячы). Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Іван Раковіч запэўніў, што з 1 верасня плануецца павялічыць надбаўку за кантракт педагогам, якія ажыццяўляюць адукацыйны працэс на высокім узроўні.
Паведаміў кіраўнік і пра тое, што ў Лунінцы неўзабаве паявіцца трэці ў раёне дзіцячы дом сямейнага тыпу. Катэдж для яго мяркуецца здаць ужо сёлета. На яго аснашчэнне мэбляй, абсталяваннем і інвентаром будзе затрачана больш як 176 мільёнаў рублёў.
У 2014 годзе на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі з абласнога і раённага бюджэтаў выдаткавана больш як 4 мільярды 300 мільёнаў рублёў. Грошы пайшлі на выкананне мерапрыемстваў па энергазберажэнню, рамонтныя работы, набыццё сучаснай камп’ютарнай тэхнікі і мэблі.
Сёння ў сферы адукацыі раёна працуюць больш як 1020 педагогаў. Працаўладкаваны 32 маладыя спецыя-лісты. Сёлета ў раён прыехалі яшчэ 17 маладых педагогаў.
Летась у чатырох школах раёна была наладжана работа профільных класаў. На базе двух устаноў адукацыі працуюць класы прававой накіраванасці. 1 верасня будуць адкрыты яшчэ 8 класаў з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным узроўні.
Расказаў І.М. Раковіч і пра работу з адоранымі вучнямі, якія праслаўляюць раён у вобласці і за яе межамі. Па колькасці заваяваных дыпломаў Лунінеччына ўпэўнена ўтрымлівае другое месца сярод сельскіх раёнаў Брэстчыны.
Пра высокі ўзровень адукацыйнага працэсу і якасць атрымліваемых вучнямі ведаў сведчыць і працэнт паступлення нашых землякоў у ВНУ. Сёлета ён склаў 48,2, супраць 42,5 леташніх.
Лічбы задаволілі старшыню райвыканкама В.М. Агіевіча. Васіль Міхайлавіч падзякаваў педагогам і за вялікую работу, праведзеную калектывамі ў плане стварэння прыгажосці на прышкольных участках. Адначасова былі прадэманстраваны слайды, якія сведчылі, што не ўсюды кіраўнікі навучальных устаноў з належнай увагай ставяцца да навядзення парадку каля школ і дзіцячых садоў. Атрымана запэўніванне, што выяўленыя недахопы будуць ліквідаваны ў бліжэйшы час.
Лагічным працягам дыялогу стала выступленне галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача раёна Аляксандра Байдука, які з дапамогай фота-здымкаў расказаў пра тое, як падтрымліваецца санітарны парадак у населеных пунктах асобных сельсаветаў. Такое “відэа” будзе дэманстравацца падчас кожнага з пасяджэнняў райвыканкама.
Разгледжаны таксама ход нарыхтоўкі другаснай сыра-віны. Малюнак паўстаў не дужа прывабны. Заданне па збору адходаў паперы, шкла, палімерных матэрыялаў, старога тэкстылю раёнам практычна правалена. Менавіта таму ў далейшым гэтай праблеме будзе ўдзяляцца самая пільная ўвага.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть