Выйсці з «мінуса» на «плюс»
Официально

Выйсці з «мінуса» на «плюс»

Лис Анатолий ВладимировичНа мінулым тыдні на Лунінеччыне пабываў старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс.

Рабочая паездка кіраўніка вобласці пачалася з наведвання філіяла “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод”, сельгаскааператываў “Лунінскі” і “Дзятлавіцкі”. Такая ўвага да сельскагаспадарчай галіны рэгіёна невыпадковая. Як пазней адзначыў на сустрэчы з гаспадарчым актывам Анатоль Васільевіч, у рэспубліцы толькі тры раёны “мінусуюць” па малаку. У ліку іх, на жаль, і наш Лунінецкі.

Разам з тым, у аграпраме вытворчасць малака застаецца адной са стабільных крыніц атрымання сродкаў. Яскрава даказавае гэта прыклад раёнаў, дзе малако дае да 40 мільярдаў рублёў у год, у той час, як наш мае толькі каля 17 мільярдаў. Невысокімі застаюцца і надоі на карову – усяго 3700 кілаграмаў, што прыкметна ніжэй за сярэднеабласны паказчык у 4700 кілаграмаў. Недабор па малаку ставіць многія гаспадаркі раёна на мяжу выжывальнасці, калі заробленых грошай не хапае на самыя неабходныя патрэбы.

Між тым, у раёне створаны нядрэнныя ўмовы для прадукцыйнай работы малочнай галіны. Як адзначыў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч, на 19-ці фермах – сучаснае абсталяванне, якое дазваляе працаваць па найноўшых тэхналогіях. Аднак тэхналагічная дысцыпліна вытрымліваецца не заўсёды. Ёсць нядрэнны запас кармоў, а рацыёны кароў застаюцца незбалансаванымі па бялку. Нямала рэзерваў і для павышэння таварнасці малака. “Да канца года мы проста абавязаны давесці вытворчасць малака ў параўнанні з леташнім да 110 працэнтаў, таварнасць – да 90 працэнтаў, сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на адкорме – да 500 грамаў, а рамонтных цялушак – да 700 грамаў”, — падкрэсліў Васіль Міхайлавіч.

А.В. Ліс запатрабаваў дакладна планаваць работу малочнай галіны па дэкадах, каб бачыць, што кожныя 10 дзён становішча папраўляецца. У супраціўным выпадку – аператыўна высвятляць прычыны і гэтак жа аператыўна выпраўляць недахопы .

Жорсткай была размова з кіраўнікамі гаспадарак, многія з якіх так і не здолелі дакладна адказаць на пастаўленыя губернатарам пытанні, галоўнае з якіх: што робіцца для таго, каб, зыходзячы з наяўных умоў, паправіць становішча ў малочнай галіне? “Запомніце: надоі на карову, продаж малака, яго таварнасць і якасць сёння павінны стаць асноўнымі паказчыкамі. А лічбы існуюць не толькі для справаздачнасці, а яшчэ і для таго, каб іх скрупулёзна аналізаваць, — падкрэсліў Анатоль Ліс. – У раёне няма перашкод для таго, каб давесці аб’ёмы сельскагаспадарчай прадукцыі да сярэднеабласных паказчыкаў”.

Свае меркаванні выказаў і намеснік старшыні аблвыканама Мікалай Токар, які абыякавасць, з якой на Лунінеччыне ставяцца да работы некаторыя кіраўнікі, назваў злачыннай. Гэтая выснова дала падставу для таго, каб больш пільна паглядзець за іх работай, а пры неабходнасці прыняць кардынальныя кадравыя рашэнні.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть