Официально

Вынікі і планы

Снежаньскае пасяджэнне райвыканкама правёў яго старшыня Васіль Агіевіч. Да ўвагі прысутных быў прадстаўлены праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2014 год. З ім выступілі начальнік аддзела эканомікі Андрэй Гулек і намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Сяргей Бойка.
Дакладчыкі адзначылі, што сёлета ча-
каецца выкананне 9-ці асноўных прагнозных паказчыкаў з 17-ці. Па многіх з іх ёсць станоўчая дынаміка росту, аднак дапушчана адставанне ад прагнозных лічбаў.
У прамысловасці ў 2013 годзе чакаецца выпуск тавараў і паслуг на 2,3 трыльёна рублёў, што ў 1,3 раза больш, чым летась. Па папярэдніх ацэнках рост вытворчасці складзе крыху больш як 105 працэнтаў. Дынамічна працавалі РУВП “Граніт”, ААТ “Спецжалезабетон”, РВУП “Уніформ” і НВК “Палессе”. Магутнасці на гэтых прадпрыемствах загружаны на 100 працэнтаў, але дзякуючы мэтанакіраванай мадэрнізацыі, тут пастаянна нарошчваюць вытворчыя паказчыкі. У будучым годзе раёну давядзецца шукаць рэзервы для таго, каб па нарошчванню аб’ёмаў прамысловай вытворчасці выйсці на паказчык у 105 працэнтаў.
Паступальна развіваецца знешнегандлёвая дзейнасць. Па папярэдніх прыкідках сёлета гэты паказчык складзе 100,7 працэнта, а ў 2014 годзе плануецца давесці яго да 110 працэнтаў і атрымаць ад экспарту тавараў не менш як 71,2 мільёна долараў ЗША. Сальда знешнегандлёвага абароту тавараў на наступны год плануецца на ўзроўні 37,7 мільёна долараў ЗША, паслуг – 1 мільёна долараў ЗША.
Складаным выдаўся год для сельскай гаспадаркі раёна. Практычна ўсе гаспадаркі ў вытворчасці прадукцыі па выніках года не здолеюць выйсці на ўзровень 2012-га. Адставанне дапушчана па мясу, малаку, збожжу. І толькі па агародніне заданне выканана. На наступны год плануецца рост валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі на ўзроўні 104,5 працэнта. Асноўны прырост павінен прапасці на жывёлагадоўчую галіну. Плануецца паставіць на забой не менш як 6,4 тысячы тон мяса, надаіць 63, 6 тысячы тон малака.
Акрамя гэтага, у 2014 годзе аграрыям раёна пастаўлена задача атрымаць 72,8 тысячы тон збожжа, 31 тысячу тон – бульбы, амаль 3 тысячы – агародніны, 6,5 тысячы тон – рапсу.
Інвестыцыі ў асноўны капітал у параўнанні з леташнім сёлета дасягнулі 113 працэнтаў. Выкарыстана больш як 705 тысяч долараў ЗША прамых замежных інвестыцый. У будучым годзе плануецца давесці гэтую лічбу да 4 мільёнаў долараў ЗША.
З гэтай мэтай будзе працягвацца рэа-лізацыя шэрагу інвестыцыйных праектаў. Перш за ўсё, гэта будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната на месцы Сітніцкага месцанараджэння. У 2014 годзе тут мяркуецца асвоіць каля 365 мільярдаў рублёў. На ААТ “Спецжалезабетон” плануюць інвеставаць у асноўны капітал больш як 17 мільярдаў рублёў. Больш як 7 мільярдаў рублёў інвестыцый – такая планка на ААТ “Лунінецкі малочны завод”. Канкрэтныя лічбы вызначаны і па іншых прамысловых прадпрыемствах.
У аграпрамысловым комплексе раёна ў 2014 годзе будзе працягнута будаўніцтва 5 малочнатаварных фермаў у СВК “Дварэцкі”, “Велута”, “Новае Палессе”, ПСУП “Рэдзігерава-Агра” і на Палескай станцыі. Будучы год стане адпраўной кропкай у дзейнасці новага бульбасховішча ў СВК “Вулькаўскі світанак”. Запланавана таксама прыступіць да будаўніцтва і рэканструкцыі шэрагу іншых сельскагаспадарчых аб’ектаў, на што мяркуецца патраціць больш як 160 мільярдаў рублёў.
Адначасова будзе працягвацца абнаўленне машынна-трактарнага парку і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы сельгаспрадпрыемстваў.
Што датычыць іншых аспектаў інвестыцыйнай дзейнасці, то ў будучым годзе будзе працягнуты рамонт жыллёвага фонду, рэканструкцыя кацельнай гаспадаркі і цеплавых сетак, будаўніцтва і добраўпарадкаванне палігонаў па збору і ўтылізацыі цвёрдых бытавых адходаў і іншае.
Сёлета ўведзена ў строй 31 тысяча квадратных метраў жылля. У будучым годзе плануецца завяршэнне будаўніцтва двух 72-кватэрных дамоў у Лунінцы і аднаго – у Мікашэвічах. Паўтара дзясятка дамоў будуць узведзены ў сельгаскааператывах.
Будаўнічыя падрадныя работы, выкананыя ўласнымі сіламі, да канца 2013 года складуць больш як 234 мільярды рублёў. Ніводная з будаўнічых арганізацый, акрамя СПМК-11, не здолела дасягнуць па гэтым паказчыку ўзроўню папярэдняга года. Паправіць становішча трэба будзе ў 2014-ым, на які запланавана павелічэнне аб’ёму будаўнічых падрадных работ да 101 працэнта.
Рознічны тавараабарот у 2013 го-дзе чакаецца на ўзроўні 115 працэнтаў. У 2014 годзе плануецца яго рост да 107 працэнтаў. У сістэме спажыўкааперацыі будуць адкрыты два новыя магазіны на невыкарыстоўваемых плошчах: па аднаму – у Лунінцы і Мікашэвічах. Новыя кропкі папоўняць актывы чыгуначных гандлёвых арганізацый. А вось ААТ “Лунінецкі малочны завод” спыняе дзейнасць кафэ “Верас” у сувязі з яго нерэнтабельнай работай.
Выручка ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг па выніках 10 месяцаў 2013 года склала 128,4 працэнта да адпаведнага ўзроўню мінулага года. Рэнтабельнасць продажу дасягнула 12,5 працэнта, у тым ліку ў прамысловасці – 17,8 працэнта.
Колькасць занятых у эканоміцы на будучы год прагназуецца на ўзроўні 29,5 тысячы чалавек, беспрацоўных – 0,8 працэнта да эканамічна актыўнага насельніцтва.
У сферы прадпрымальніцтва ў 2014 годзе плануецца стварыць 20 новых арганізацый і 200 рабочых месцаў.
Намінальная налічаная заработная плата ў цэлым па раёне павінна скласці ў будучым годзе ў сярэднім не менш як 5 мільёнаў 510 тысяч рублёў на аднаго работніка.
Адзначыўшы дастаткова высокую планку паказчыкаў на наступны год, старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч выказаў перакананасць у тым, што планы ўпаўне рэальныя. Варта толькі кожнаму работніку мабі-лізаваць свае сілы на іх выкананне, а кіраўнікам – не забываць пра абгрунтаваную матывацыю працы сваіх падначаленых.

ПРАЕКТ ГАЛОЎНАГА ФІНАНСАВАГА ДАКУМЕНТА
з папраўкамі і дапаўненнямі адобраны на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.
Па словах начальніка фінансавага аддзела Леаніда Юнчыка, даходы ў будучым
годзе прагназуюцца на ўзроўні 518 мільярдаў  895 мільёнаў 936 тысяч рублёў. Ільвіная доля – больш як 290 мільярдаў рублёў – складуць паступленні ад падаходнага падатку працуючых.
Бюджэт захаваў сацыяльную накіраванасць. Большая яго частка пойдзе на фінансаванне адукацыі (амаль 242 мільярды рублёў), аховы здароўя (амаль 134 мільярды), жыллёва-камунальнай гаспадаркі (больш як 90 мільярдаў) і іншых сфер, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва раёна.
З КЛОПАТАМ ПРА ТЫХ, ХТО МАЕ Ў ІМ ПАТРЭБУ
У ходзе пасяджэння было разгледжана таксама выкананне раённых мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы па стварэнню безбар’ернага асяродка жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб.
Фінансаванне яе вядзецца за кошт
сродкаў мясцовага бюджэту. Зроблена нямала, у чым пераконвалі лічбы і слайды. Для 2818 інвалідаў, з якіх 246 дзяцей, створаны належныя ўмовы доступу ў магазіны і бальніцы, бібліятэкі і самыя розныя ўстановы.
Разам з тым, была звернута ўвага на праблемныя пытанні, якія іншы раз узнікаюць у ходзе каардынацыі дзейнасці галіновых і тэрытарыяльных органаў па стварэнню безбар’ернага асяродка на аб’ектах сацыяльнай, транспартнай і інжынернай інфраструктур. На выкараненне гэтых недахопаў і накіравана прынятае райвыканкамам рашэнне.
На пасяджэнні адобраны план работы раённага выканаўчага камітэта на будучы год.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть