Официально

ВЫНІКІ І ПЛАНЫ

Першае ў новым годзе пасяджэнне раённага выканаўчага
камітэта правёў яго старшыня Васіль Агіевіч.

Разгледжаны вынікі работы народнай гаспадаркі і выкананне
прагноза сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2011 годзе.

Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы
Андрэй Мазько, па выніках года выкананы прагноз і заданні па большасці  пакачыкаў знешнеэканамічнай дзейнасці,
будаўніча-мантажных работах, прыросту рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі.
Горш прагнозу і заданняў працавалі аграрнікі. У прыватнасці не выкананы
паказчыкі па валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі, прамых інвестыцыях на
чыстай аснове, інвестыцыях у асноўны капітал па камунальных унітарных
прадпрыемствах, энергазберажэнню, імпарту тавараў і некаторыя іншыя.

Дакладачык коратка ахарактыразваў становішча ў
прамысловай галіне, дзе выканана большасць прагнозных паказчыкаў. Падрабязна
спыніўся на знешнеэканамічнай дзейнасці, сітуацыі ў будаўніцтве жылля,
інвестыцыйнай дзейнасці і на спажывецкім рынку.

Як станоўчы, быў адзначаны той факт, што летась удвая
менш было стратных прадпрыемстваў – 2 супраць 4-ох у папярэднім годзе.

Недасягальнай аказалася планка па энергазберажэнню. Тут
свой адмоўны ўклад унеслі прадпрыемствы аграпрама: з 16 гаспадарак яго выканалі
толькі дзве. Увогуле аналіз сітуацыі ў сельскагаспадарчай галіне быў абмежаваны
толькі канстатацыяй фактаў без заслухоўвання справаздач асобных кіраўнікоў. На
наступны дзень павінна было прайсці пасяджэнне гаспадарчага актыву, дзе
становішча спраў у агпраме раёна значылася адным з галоўных пытанняў парадку
дня.

БЮДЖЭТ БЫЎ І ЗАСТАЕЦЦА САЦЫЯЛЬНА АРЫЕНТАВАНЫМ

Аб выкананні галоўнага дакумента года расказаў начальнік
фінансавага аддзела Леанід Юнчык.

Ён адзначыў, што ў раённую казну паступіла 222 мільярды
630 мільёнаў рублёў, што складае 100,1 працэнта да плана. Нягледзячы на тое,
што іншы раз паступленні не паспявалі за расходамі, удалося захаваць сацыяльную
накіраванасць бюджэту, забяспечыўшы своечасовае фінансаванне выдаткаў на
медыцыну, адукацыю, культуру.

У якасці першачарговых праблем дакладчык назваў
шматгадовыя даўгі сельгаскааператываў, якія на сённяшні дзень складаюць каля 13
мільярдаў рублёў і 553 тысячы долараў ЗША. Амаль 4 мільярды рублёў і 291 тысячу
долараў ЗША завінаваціўся бюджэту СВК “Дварэцкі”, 1 мільярд 246 мільёнаў рублёў
і 54 тысячы долараў ЗША – СВК “Новае Палессе”, больш як 1 мільярд – КУП
“Міжлескае”…

Вырашана да канца года на палову скараціць запазыкі гэтых
і іншых сельгаспрадпрыемстваў.

ЗА ДАПАМОГАЙ – ПА ІНСТАНЦЫЯХ

Летась у райвыканкама паступіла 740 зваротаў, што менш,
чым у папярэднім годзе. Адносна стабільнай застаецца гэтая сітуацыя ў разрэзе
сельвыканкамаў. Больш скаржнікаў зафіксавана толькі ў Мікашэвічах.

Такія факты прывяла ў сваім выступленні начальнік аддзела
па рабоце са зваротамі грамадзян Марыя Канановіч. Яна ж паведаміла, што у 2011
годзе менш стала паўторных зваротаў. А вось праблематыка засталася той жа.
Па-ранейшаму людзей найчасцей турбуе добраўпрадкаванне населеных пунктаў,
камунальныя праблемы, працаўладкаванне. Паявіліся скаргі на якасць і зацягванне
тэрмінаў узвядзення жылля і аб’ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры.

За ўпушчэнні ў рабоце са зваротамі грамадзян летась былі
прыцягнуты да адказнасці 8 асоб на пасадах.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть